Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

заводаў, як тыя, на якіх варыцца з жыта гарэлка й піва. Дзень пачынаецца ў іх піцьцём гарэлкі; яшчэ ў пасьцелі крычаць: гарэлкі, гарэлкі» — і п‘юць гэтую атруту і мужчыны, і кабеты, і моладзь на вуліцах і пляцох; сяляне, пакінуўшы поле, ідуць у шынкі й п‘юць там днямі й начамі; гэткім чынам яны вельмі зубожалі, а зладзейства й грабаўніцтва сталі там звычайным зьявішчам, дзякуючы чаму ў кожнай літоўскай правінцыі за гэтыя праступкі больш караюць сьмерццью людзей, чымся ва ўсіх землях татарскіх, дзе ўжываць гарэлку забаронена законам. Поўная адсутнасьць культурнага жыцьця, самаволя, уціск простага народу папамі, перакупнасьць адміністрацыі й судзьдзяў — вось абраз таго маральнага заняпаду, які быў няўхільным скуткам браку асьветы й духоўнага выхаваньня народу.

Ці-ж маглі не жалець гэтага народу й сваей бацькаўшчыны тым нямногія прасьвячоныя людзі, якія бачылі й глыбока адчувалі гэтае зло, і да ліку якіх прыналежаў і Сымон Будны? Як ім было не вінаваціць і не ўмаўляць тых, у чыіх руках знаходзілася будучына краю й дабрабыт народу — адміністрацыю, панства й духавенства? Як ім было не падзяляць новых думак, якія прыйшлі знадворку, каб зруйнаваць гчілы лад і залажыць новыя падваліны жыцьця? А ў гэты час якраз пахлынулі з захаду зьвястуны новае рэлігіі пратэстантызму, якія паднялі пытаньне аб грунтоўных рэформах царкоўнага ладу і аб поўным аднаўленьні духоўнага жыцьця. Няма нічога дзіўнага, што за імі пайшло шмат беларускага грамадзянства, у тым ліку й гэткія літаратурныя сілы, як Сымон Будны й Васіль Цапінскі, аб якім гутарка будзе ніжэй.

Погляды Буднага на гэтыя пытаньні вылажаны коратка ў яго прадмове да Катыхізісу 1562 г. На гэтай прадмове варта крыху затрымацца, каб пазнаёміцца гэтак сама з літаратурным складам і моваю гэтага пісьменьніка. Вось загаловак і пачатак прадмовы (паводле сучаснага правопісу): «К усім благаверным хрысьціанам языка рускага прадсловіе у Катыхісію».

«Катыхісіс слово ест грэчаскага языка, сказует жэ ся на славенскую рэч аглашэньне ілі гласам учэніе. Ведама бо маець быці, іж. Апосталы й іх учаніцы ня тако скора й ня так латве ад ельлін імют жыдоў к веры Хрыстовай прыступаюшчых тайнамі сьвятымі служылі… Досыць бо яўна, іж апосталы нікога ад паган і ад жыдоў ня хрысцілі, ажа пярвей опага наўчылі й у веры іскусілі» Згодна з гэтым у разьдзеле аб сьвятым хрышчэньні аўтар заўважвае: «Пра то не га- разд цяпер некаторы чыняць, овіжа жыдоў, турчынаў, татар і іных наган, не научыўшы ані жыцьця іх дазнаўцы, хрысьцяць».