Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

tylionskiego y innych mężów zamordowaniu». Што-ж датыча яго вышэй памянёнага твору на беларускай мове, («О оправданіи» і інш.) то аб ім мы, на жаль, можам казаць толькі агулова й дагадкамі, бо гэтага твору цяпер няма ні ў воднай кніжніцы, хаця яшчэ на пачатку мінулага сталецьця гэтая кніжка была вядома бібліографу Сопікаву, які апісаў яе ў сваім «Опытѣ россійской библіографіи», пад № 793.

Хаця ў гэтым творы Будны трымаецца пэўных сацыніянскіх поглядаў, аднак стараецца не высказваць іх яўна, а будуе свае вывады больш на грунце маральным і гуманным, чымся на сухіх догматычна-багаслоўскіх асновах і рахубах.

Пытаньні дзяржаўна-палітычнага характару аб урадовай уладзе, аб праве вайны, аб сьмертнай кары, аб нявольніцтве і г. д., якія гэтак цікавілі яго аднадумцаў, з Марцінам Чаховічам на чале, — мала закранулі Буднага, і ня імі ён кіраваўся ў сваёй працы. Усе імкненьні тэй памяркоўнай грамады сацыніян, да якіх далучаўся Будны, былі пакіраваны на справу народнае асьветы. І гэтая Прасьветная праца сацыніян, з нахілам іх навукі да рацыяналізму й свабоды думкі, наймацней вабіла да іх спачуваючых і павялічвала лік іх прыхільнікаў, як у вышэйшым, гэтак і ў сярэднім станах, а часта і ў народзе. Гэтым тлумачыцца хуткае й даволі значнае паваджэньне гэтае новае навукі ў Польшчы, Галіччыне, Беларусі, Літве, на Валыні і Ўкраіне. І запраўды, цікаўна, што дзе толькі паяўлялася хаця невялікая грамада сацыніян, там зараз-жа закладаліся школы, прытулкі, шпіталі, а часта й друкарня, дзеля выданьня кніг на мясцовых мовах. Гісторыкі справядліва адзначаюць, што ў XIV-XVII в.в. ніхто больш не зрабіў для народнае асьветы, як гэтыя гарэтыкі». Але сацыніяне зьяўляліся вялікай небясьпекай для католікаў і праваслаўных, і злучанымі патугамі адных і другіх, асабліва-ж езуітаў, яны нарэшце былі на пачатку XVIII в. прагнаны адусюль і нашлі сабе прыпынак толькі ў вольнай Галяндыі[1].

Будны не дажыў да гэтага разгрому, але пры жыцьці пажыў сабе шмат ворагаў, як з боку католікаў і пратэстантаў, гэтак і з боку праваслаўных, якія бачылі ў сацыніянстве нішто іншае, як адраджэньне гарэзыі «жыдовінаў», пранікшай з захаду нават у Маскву ўжо пры Іване III і меўшай прыхільнікаў пры двары самога цара. З боку праваслаўных проціў Буднага паўстаў быўшы ігумен Троіцка--

  1. Гл. Лявіцкага: Соцыніанство въ Польшѣ и Юго-западной Руси въ XVI—XVII в.в. Кіевъ 1882 (З журн. «Кіевская Старина» 1882 г. кн. IV—VI).