Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

Сергіева манастыру — старац Арцём, які ўцёк на Беларусь з тае прычыны, што на Стоглавым саборы пры Іване Грозным яго абвінавачвалі за вольнадумства й зносіны з князем Курбскім. У сваіх двох абшырных „Посланіяхъ до Симона еретика Будного“,[1] ён пабратэрску намаўляе Буднага апамятацца, даводзіць мыльнасьць яго багаслоўскіх поглядаў і нязгоднасьць іх з навучаньнем айцоў царквы, а гэтак сама вінаваціць яго ў свабодным тлумачэньні тэкстаў сьв. пісьма, у чым Будны часамі быў вінаваты, хаця сам вымагаў ад іншых дакладнасьці й стараўся апірацца на грэцкія і гэбрайскія крыніцы.

Супроць Буднага й яго супрацоўнікаў па выдавецтву, як відаць, паўстае патрыярха Адриан, калі ён (ці ад імя яго хто іншы) кажа ў прадмове да «Православного исповѣданія вѣры: — «Мартина убо Лютера ученицы, изобрѣтше писмена славенороссійская, точная, чистая, и приведше на славенский чистый діалектъ своихъ лживыхъ догматовъ доводы и ти потомъ издавше, изнесоша на свѣтъ свой полный не цвѣтъ, обухающіе услаждающий, но терни, осязающія убодающій, двѣ книжичищы, елину в полдесть въ градѣ Несвижинѣ въ лѣто 1562, вторую сокращеншу въ четверть въ градѣ Стіокоднѣ въ лѣто 1628, нарекше тыя книжицы Катихисисъ», і інш.[2]

Яшчэ з большай злосьцю нападалі на яго ворагі ў польскай літаратуры, тым больш, што ў сваіх польскіх і лацінскіх трактатах, як мы бачылі, Будны не абмяжоўваўся толькі рэлігійна-догматычным пытаньнем, але зачапляў гэтак сама й пытаньні палітычныя й сацыяльныя.

Усе вылажаныя тут коратка факты даволі ясна, хаця і ў агульных рысах, малююць нязвычайную асабістасьць нашага пісьменьніка, чалавека адукаванага, які стараўся выкарыстаць сваю адукацыю на пажытак усяму грамадзянству, не шкадуючы сваёй энэргіі, здароўя й коштаў; шукаў бязупынку новых шляхаў, не ганяючыся ніколі за жаднымі карысьцямі выгодамі; прымаў самы чынны ўдзел у ўмысловым жыцьці свайго веку й сваімі літаратурнымі працамі стараўся будзіць грамадзянскую думку й заміраўшае сумленьне. У тыя часы

  1. Е. Будрына: «Антитриннтарій XVI в. I — Мих. Серветъ и его время. II — Фаустъ Социнъ. III — Разборъ вѣроученія социніанской секты. Казань, 1878-89. — Henrych Merczyng: Polscy deiści i wolnomysliciele za Jagiellonów (z. т. XVII, вып. 2 „Przeglądu Historycznego“) Warszawa, 1911. 8 (30 стр.). Яго-ж: Szymon Budny jako krytyk tekstów bibiijnych. Kraków, 1913. (гэтае працы пакуль не ўдалося бачыць). Aks. Brückner: Różnowiercy Polscy. Szkice obyczajowe i literackie: Serja I Warszawa, 1905 Спачатку друкаванае ў „Ateneum“ (1896-98 г.).
  2. Катыхізіс Буднага быў перадрукованы у 1628 г. у Стакгольме для беларусаў-лютаран, адыйшоўшых па Стакгольскім дагаворы 1617 г. да Швэцыі.