Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

хаця пэўнага погляду на гэта няма. Бязспрэчва толькі тое, што Цяпінскі быў сучасьнікам Буднага, з якім ён спатыкаўся на зьездах «браціяў», а магчыма, што й бліжэй быў знаёмым, дзякуючы падабенству іх працы й перакананьняў: адзін і другі былі прыхільнікамі сацыніянства. Сымон Будны ня раз успамінае аб ім. Гэтак у сваім трактаце на польскай мове, аб галоўных асновах хрысьціянскай веры[1], у прадмове ён кажа, што ўжо меў выпадак выкладаць свае погляды на гэтае пытаньне на брацкім сходзе «w domu brata miłego Wasila Ciapinskiego», y 1574 г. Праз чатыры гады, калі Будны ўжо перабраўся у Лоск, там адбыўся зьезд сацыніян, аб якім успамінае Будны ў сваёй працы аб ужываньні аружжа.[2]

Разважаліся на гэтым зьезьдзе пытаньні аб тым, ці можна карыстацца зямельнаю ўласнасьцю, і аб стасунку да вайны. Некаторыя, асабліва Марцін Чаховіч, (які гэтаксама выдаў Новы Завет у сваім польскім поракладзе ў 1577 г. у Ракаве, Радамскай губ., дзе была сацыніянская акадэмія), бязумоўна адкідалі зямельную ўласнасьць і вайну, тады як «szlachcic Bazil Ciapiński, a przy mim i innych kilku», у тым ліку й Будны, высказываліся, што адно й другое пярэчыць эвангельлю; але спрэчка закончылася нічым, а на другі дзень разьехаліся.

Абмінаючы пытаньне аб рэлігійных перакананьнях Цяпінскага, мы аднак лічым карысным і канечным бліжэй пазнаёміць чытачоў з памянёнаю яго прадмоваю да эвангельля, якая, бязумоўна, зьяўляецца вельмі цікаўным творам нашага старадаўнага пісьменства з боку літаратурнага й грамадзянска-палітычнага. Вось гэтая прадмова:

Предмова.

Василей Тяпинскій монархіи словенской, злаща[3] богобойным ласка и покой отъ Бога Отца и Пана нашого Ісуса Христа.

Радъ покажу мою вѣру, которую маю, а злаща народу своему рускому. Тые ее онымъ давнимъ вѣкомъ славною предковъ своихъ умѣетностью покорне, яко домниваю[4], потвердять, а естли есть въ чом блудна, оны то поправятъ: ведь же держу не иначей, евангелія, отъ Бога черезъ Христа Пана и Его Апостоловъ поданое, которая за словенского, абы имъ тожъ ихъ власнымъ езыкомъ рускимъ, въ друку вышла,

  1. O przedniejszych wiary chrystyanskiej artikulech, 1576 г.
  2. Urząd miecza używającym, 1583 г.
  3. Асабліва.
  4. Спадзяюся.