Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

выгадамі, а ў змаганьні са сваімі ворагамі ўжывалі часамі подлых, нялюдзкіх спосабаў: ёсьць, напрыклад, вядома, што зьверская расправа разьюшанай масы над вуніцкім арцыбіскупам Іосафатам Кунцэвічам у Вітайску ў 1623 г. была наладжана яго праціўнікам па катадры, праваслаўным арцыбіскупам Мялетай Сматрыцкім. Сам Сматрыцкі, выхаванец езуіцкай калегіі, затым праваслаўны полацкі арцыбіскуп і яры абаронца праваслаўя — ёсьць тыповым прадстаўніком паўдзённа-заходніх полемістаў гэтага пэрыаду. У 1620 г. ён выдаў сваю «Верификацію или оправданіе невинности», поўную дзікіх напасьцяў проціў езуітаў і вуніі. Праз тры гады, калі быў забіты яго праціўнік Кунцэвіч, і паднялася бура ў варожным яму стане, ён ад пасьпяшыў схавацца й апынуўся ў Рыме, дзе адрокся перад папаю ад праваслаўя. Вярнуўшыся праз пяць год на Беларусь, ён выпусьціў сваю «Апологію» (1628 г.), у якой праслаўляў вунію й стаяў за злучэньне ўсходняй царквы з Рымам. Выкліканы на сабор у Kieў, незадоўга да свой сьмерці, ён адмовіўся ад гэтых сваіх «заблуканьняў», але пасьля зноў вярнуўся да іх і памёр вуніатам (1633 г.). Падобныя прывады бязупыннага хістаньня й перамены перакананьняў у пэрыад гарачых рэлігійных спрэчак здараліся часта.

Не ўдаючыся ў грунтоўны разгляд полемічнай літаратуры, якая, быць можа, дала найбольш твораў у гісторыі старадаўнага пэрыаду, XVI-XVII в.в., і не пералічаючы нават гэтых твораў, мы адсылаем усіх тых, хто цікавіцца падобнай літаратурай да спэцыяльных навуковых працаў, дзе гэтая літаратура разважаецца больш дакладна[1].

Калі мы знайшлі патрэбным затрымацца ў гэтых першых разьдзелах нашага нарысу на некаторых працах нашых старадаўных пісьменьнікаў царкоўнага характару, то зрабілі мы гэта таму, што духоўнае жыцьцё народу, наколькі яно адбіваецца ў пісьменстве таго часу, выяўлялася перш усяго духоўнымі асобамі. Яны паступова апрацоўвалі літаратурную мову на Беларусі; з паміж іх, гэтак сама падгатаўляліся пісьменныя людзі на розныя грамадзка-дзяржаўныя пасады, дзе яны й далей карысталіся гэтай-жа мовай. І як ня можа гісторык маскоўскай літаратуры замаўчаць аб старых маскоўскіх царкоўных пісьменьніках, гэтак і мы ня маем права забываць старых духоўных пачынальнікаў нашага пісьменства.


  1. А. С. Архангельскі: „Борьба с католичествомъ и западно-русская литература кона XV в порвой половины XVI в. Историко-лит. очерки и приложенія къ нимъ“. Надрук. у Чтеніяхъ въ Обществѣ исторіи и древностей россійскихъ при Москов. Унив.“ 1888 г. кн. I).
    П. Ўладзіміраў: Обзоръ ю-р и з.-р. памятн. письм. XI—XVII ст.“. Кіеў 1890 г.
    Ф. Карскі „Къ вопросу и разработкѣ старого з.-р. нарѣчія“ у „трудахъ предварит. Комитета IX Археологическ. съезда въ Вильнѣ“.