Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

літоўскага баярства, паступова пашыраюць з палітычнага боку магнацкія вольнасьці. Першая гэткая шляхэцкая хартыя, аб якой мы яшчэ не ўспаміналі, была дадзена ў 1387 г.; далейшым разьвіцьцём яе быў азначаны намі прывілей 1457 г., якім шляхэцкія правы былі пашыраны на ўсю шляхту ня толькі літоўскую, але й беларускую, ня гледзячы на розьніцу веры. Найвышейшым пунктам зраўнаньня палітычных правоў бел.-лит. магнатаў з польскімі зьяўляецца прывілей в. кн. Літоўскага Аляксандра, выданы ў 1492 г. пад уплывам белар.-літоўскіх паноў. Гэты прывілей можа быць празваны magna charta libertatum, і ён бязумоўна стаўся галоўнай падвалінай палітычнае моцы белар.-літ. земскай арыстакратыі. Далейшыя граматы наступных каралёў (Жыгімонта I, 1506 і 1522 г.) ўжо толькі пацьвярджалі старыя шляхецкія прывілеі аж да самага выданьня Літоўскага Статуту 1588 г. Земская бел.-літ, арыстакратыя паволі дабілася таго, што стала прымаць самы чынны ўдзел у найвышэйшых урадовых пытаньнях, сьпіхнуўшы перад гэтым ранейшую ўладу на месца выканаўчага органу ў асобе караля, або вялікага князя Белар.-Літоўскага[1].

Усе разгледжаныя намі пісоўныя помнікі старавечнага пораду, як характарам свайго стылю, гэтак і сваёй мовай[2] надта цікаўны ня кажучы ўжо аб тым малюнку мінулага народнага быту й грамадзянскіх звычаяў з сацыяльна-палітычнага погляду, які яны гэтак калярова апісваюць. З надворнага боку гэта звычайныя літаратурныя творы, якія чытаюцца з цікавасьцю, і ў якіх адчуваецца жывы народны струмень. Тая простая, падчас наіўная мова, у якой выкладаюцца гэтыя важныя афіцыяльныя дакуманты й дзяржаўныя законы, гэта-ж амаль што сучасная нам жывая мова любога беларуса, асабліва з заходніх частак Беларусі, напр. Горадзенскай губ. або Менскага Палесься, дзе й сёньня кажуць «ходилъ», а не „хадзіў“, «есть», а ня «ёсьць» і г. д. Тут зразумела, ёсьць прыплыў і царкоўна-славяншчаны, як няўхільны скутак тагочаснае царкоўнае адукацыі; але ў груньце ўсё-ткі пераважвае народны беларускі элемэнт, вельмі характэрны й самабытны. Тут былі ўсе задаткі дзеля шырокага й свабоднага разьвіцьця беларускае літаратурнае мовы, а побач з гэтым і беларускага пісьменства на нацыянальным груньце. На жаль, гэтыя здаровыя, яшчэ неакрэпшыя ўзросткі былі заглушаны й гвалтоўна забіты.


  1. Значэньне й гісторыя пералічаных палітычных актаў, польскай і бел.-літоўскай гісторыі вяеснена праф. Ф. І. Леантовічам у яго выведах: „Источники русско-литовск. права“ (Варш. Унив. Изв. 1894. I).
  2. З боку мовы, яны разглядаліся акад. Карскім у яго книге: „Къ исторіи звуковъ и формъ бѣлорусской рѣчи“ Варшава 1893 (гл. ч. II).