Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

VI.

Усе помнікі юрыдычнае беларускае літаратуры, якія мы разглядалі ў папярэднім разьдзеле, захаваліся ў бадай-што сучасных ім рукапісах. Аднак наступны выдатны помнік, які адносіцца ўжо да XVI в. Літоўскі Статут, мы маем у друкованым тагочасным выглядзе, прычым друк яго вельмі падобны да рукапіснага шрыфту й напамінае сабою скорапіс ХVІ сталецьця.

Старыя нормы народнага й земскага права, якія то пашыраліся, то перайначваліся многімі граматамі, прывілеямі і ухваламі Вялікіх князёў Бел.-Літоўскіх і іх Рады, першы раз былі сабраны ў адно месца па загаду Жыгімонта I на Віленскім Сойме 1522 г.; але канчальна яны былі прызваны, як зборнік чынных законаў Бел.-Літоўскага гаспадарства, толькі тады, калі ў 1529 г. на каралеўскі пасад сеў Жыгімонт Аўгуст. Гэта так званы першы, або «стары» Літоўскі Статут. Выданьне першага пісанага зборніка законаў для Беларуска-Літоўскага гаспадарства было гэтулькі важным гістарычным здарэньнем, што літоўскія летапісцы прызналі патрэбным запісаць аб ім у сваіх летапісах вось што: «Того-жъ року (1529) въ Краковѣ корунованіе и права писаныя даны всей земли великого князьства Литовского, и Руского и Жемоитцкого на светый Михаилъ отъ короля Жыкгымонта Старого»[1].

Пры Жыгімоньце-Аўгусьце, пад націскам шляхты, ён быў перагледжаны й прыняты ў новай рэдакцыі ў 1566 г.[2] з пашырэньнем шляхэцкіх правоў, — гэта другі Статут. Але праз 20 год ён яшчэ раз быў перагледжаны; гэткім чынам склаўся трэці Статут, які быў прыняты на Варшаўскім элекцыйным сойме 1588 г. У гэтым-жа годзе на загаду канцлера Льва Сапегі й пад яго асабістым наглядам трэці Статут быў надрукованы ў беларускай мове ў Вільні ў друкарні Ма-

  1. Поўны зборнік рус. летапісаў, т. ХVІІ, стр. 350, 406 і інш.
  2. Выданы ў „Временникѣ Н. Моск. Общ. истории и древностей россійскіх“ з перайначаньнямі 1579 г. кн. 17. Масква, 1854.