Старонка:Янчук Нарысы 001-060 text.pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

а тотъ, хто ее пойметъ, волно будетъ ему восполокъ з нею доходити маетности жоны своее́“, і г. д.

Побач з тым, як мяняліся звычаі, сацыяльныя погляды, міжнародныя адносіны, — няўхільна й зусім натуральна павінны былі зьмяняцца адпаведныя артыкулы законаў. Гэтак, напрыклад, стары статут 1529 г. у стасунку да шляхты даваў вялікаму князю літоўскаму значныя правы: а шляхта, дабіваючыся сабе ўсё большых і большых правоў, кожны раз вымагала новых прывілеяў і большай незалежнасьці ад князёўскай улады; з гэтае прычыны прыходзілася рабіць зьмены ў законах, даваць больш падрабязовую рэгламентацыю, або выкідаць з законаў тыя, ці іншыя пункты.

Прыкладам скарочаньня артыкулаў у пазьнейшых рэдакцыях можа быць характэрны выпадак, які меў месца ў стасунку да жыдоў і іх становішча на Беларусі. Возьмем адно пытальне — «о ношенью (г. зн. аб вопратцы) жидовском». У Статуце 1566 г. (разьдзел XII арт. 4) яно разглядаецца больш дакладна: «Жидове въ коштовных шатахъ зь ланцуги золотыми сами и жоны ихъ въ золотѣ и въ серебрѣ, такъ тежъ и сребра на пасахъ и на кордахъ[1] носити не мають; але уберъ ихъ маетъ быти значный: шапка або бирет жолтый такъ тежъ и завиванья бѣлыхъ головъ[2] — полотно жолтое, або тому подобное, ижъ бы знакъ и ценное розознанье было христіянина от жида.

У апошняй жа рэдакцыі 1588 г. гэты артыкул (арт. 8 гэтага-ж разьдзелу) скарочаны, але затое дабаўлены іншыя драбніцы: «Жидове зь ланцухами и съ клейноты золотыми ходити, так, тежъ серебра на пасехъ, на кордехъ, на шаблях носити не маютъ, вѣдь же однакъ сыгнет[3] на палцу одинъ и перстень одинъ каждому зъ нихъ мѣти и жидовкамъ перстени, поесъ и уберы подлуг промеженья[4] своего носити вольно».

Наогул, Статут абмяжоўвае правы тых чужаземцаў і інаверцаў, якія пражывалі ў Беларуска-Літоўскім гаспадарстве. Напрыклад, згодна з артыкулам 9-ым, разьдзелу XIV-га «жидъ, татаринъ и кождый бесурманинъ, на врядъ преложон[5] быти и христіинъ, мѣти не маетъ“. Але асаблівая варожасьць прымячаецца ў стасунку да цыганоў: «Ижъ цыгани, — чытаем у арт. 35-ым, XIV разьдзелу, —

  1. ккорда — шабля;
  2. жанок;
  3. пярсьцёнак (з манаграмай, гэрбам і інш.);
  4. дастатку;
  5. назначаны на ўрад.