бярозу за тое, што яна бяроза, ці ня б’юць ёлку за тое, што яна ёлка?
— Ха-ха-ха! — засьмяяўся гадзіншчык. — Жыд заўсёды выкруціцца. Бо бяроза і ёлка нашы, бо яны вырасьлі на нашай зямлі.
У адказ у Мэндэля вырваўся такі струмень слоў, што не хапіла дыханьня.
Ён нахіліўся да гадзіншчыка і прытна глянуў яму ў вочы.
— Ну, а я дзе вырас? Я на якой зямлі вырас? Вы мяне даўно ведаеце? Вы мяне дваццаць сем год ведаеце?
— А што? Хіба я сюды прышоў як у карчму? Напіўся, наеўся і не заплаціў? Ну, я сюды прышоў зусім не як у карчму. Я тут пусьціў карэньне, як бяроза ў лесе. Праўда, я зьеў тут кавалак хлеба. Праўда, я выпіў тут вады. Але і за хлеб гэты і за гэту ваду я заплаціў. Чым я заплаціў? Хочаце ведаць, чым я заплаціў?
Ён працягнуў рабочыя, высахлыя, мазольныя рукі.
— Ну! — загаварыў ён горача і імкліва. — Я заплаціў вось гэтымі дзесяцьмі пальцамі. Бачыце гэтыя рукі?
Ён зноў нахіліўся і размахваў худымі рукамі перад блішчэўшым тварам гадзіншчыка.
— Ну, гэтыя рукі хлеб і ваду дарам у рот не насілі. Гэтыя рукі скурчыліся ад нажа, кляшчоткаў, шруба і кляўца. Ну, імі я заплаціў за кожны кавалак хлеба, які зьеў, за кожную шклянку вады,