думаеце таму, што жыды самыя хітрыя? Дык не таму. Вы ведаеце слуп, што стаіць на плошчы? Ну, вось вы ўсьміхаецеся. Дык вось, на верх слупа паложаць пашану і мудрасьць і ганаровасьць, і чыны і грошы, так людзі і палезуць: адзін — па пашану, другі — па розум, трэці — па ганаровасьць, чацьверты — па славу, а знаходзяцца і такія, што палезуць і па грошы, хоць там апроч грошай ёсьць і іншыя рэчы. Але калі на гэта слуп паложаць адны грошы і не пакладуць ні пашаны, ні розуму, дык чаго стануць лазіць на слуп? Што вы скажаце? Значыць, па грошы будуць лазіць і больш ні па што. А тыя, што стаяць унізе, будуць крычаць: «ай, ай, які махляр, ён па грошы лезе, усё грошы ў яго». А хто ніжэй ростам і менш бачыць, той будзе крычаць мацней за ўсіх. І толькі высокія людзі ўбачаць, што апроч грошай там нічога няма, і ня будуць крычаць; і тыя, хто лезе на слуп па тое, што там паложана, таксама ня будуць крычаць. Што ляжыць на нашым слупе? Толькі грошы. Дык мы па грошы й лезем. Але ня гэта галоўнае зло. А галоўнае зло — тое, што ёсьць два розных слупы і на іх ляжаць розныя рэчы.
— А як-жа! — груба засьмяяўся гадзіншчык.
— А між іншым, — ласкава дадаў ён, — вы, можа, і правы тэорытычна. Але на практыцы выходзіць зусім другое. Вы, жыды, плодзіцеся, як саранча, і ва ўсякім выпадку зьяўляецеся чужым элемэнтам.