Стары пераплётнік зноў нэрвова заміргаў і прыжмурыў свае шэрыя вочы.
— Калі ў разумнага чалавека ў руцэ два камені, нават тры камені, дык ён усё-ткі кіне ў сабаку толькі адзін. А вы кінулі ў старога яўрэя адразу два камені. Ну, нічога. Я падыму адзін і падыму другі. Сьпіна мая і так да зямлі прыгінаецца.
Ён разы са два пагладзіў сябе па барадзе, падумаў хвілінку і загаварыў:
— Вы ведаеце, як мяне завуць? Ну, мяне завуць Мэндэль Гданскі. Завуць мяне Мэндэль таму, што калі я радзіўся, нас стала пятнаццаць чалавек дзяцей, цэлы «мэндэль»[1]. Таму мяне і назвалі Мэндэль. А што павінен быў зрабіць з намі бедны бацька? Утапіць ці што? Але ён не ўтапіў нас. Па-першае, таму, што нельга; па-другое, таму, што так любіў нас, што калі маці, бывала, прынясе селядца, дык возьме сабе толькі галаву, а астатняе аддасьць дзецям, каб яны наеліся, каб яны галодныя ня былі. Так ён любіў нас.
Ён гаварыў усё хутчэй, запыхаўся ад хваляваньня, усё бліжэй нахіляўся да гадзіншчыка і апаляў яго гарачым зіркам.
У яго захапіла дыханьне. Ён пачырванеў, і вочы загарэліся ад нахлынуўшых успамінаў. Але ён стрымаўся, выпрастаўся, цяжка і глыбока ўздыхнуў і гаварыў далей з дабрадушнай ухмылкаю, у якой адчувалася горкая гіронія:
— Але я, Мэндэль, бачыў, што цэламу «мэн-
- ↑ Мэндэль па-польску — паўтара дзесятка.