Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

рога хвалявалі яго раскрытыя грудзі і залівалі агнём яго смуглявы рабы твар.

— Не чапаць гэтага яўрэя! — накінуўся ён, як сабака на ланцугу, на першых-жа, што дабеглі да яго. — А не, дык біце мяне, нягоднікі, сукіны дзеці, сволачы!

Ён дрыжэў усім целам, і голас яго перарываўся ад гневу. А маленькія цёмныя вочкі сыпалі іскры.

У гэты момант ён быў прыгожы.

Некалькі чалавек з натоўпу, больш цьвярозыя, адступілі. Выгляд юнака і яго словы сваёй сілай дзейнічалі на іх.

Доўганогі студэнт, карыстаючыся гэтай хвіліннай сумяціцай, ускочыў у акно, адпіхнуў старога Мэндэля і застаўся ў акне адзін.

Натоўп з глухім шумам прайшоў далей. Кпіны, пагрозы, крыкі, лаянка чуліся за ім.

Паступова, аднак, шум сьціхаў, аддаляўся і перайшоў, нарэшце, у нейкі смутны, нявыразны гул.

* * *

У гэты вечар ніхто не займаўся за хваёвым сталом, ніхто не працаваў ля варстату. З пасьцелі, з-за чырвонай фіранкі, час-ад-часу даносіліся слабыя стогны дзіцяці.

Было зусім ціха. Калі-б не разьбітае шкло ў акне, калі-б ня кінутыя на падлозе шынэль і ранец, ніхто-б і не падумаў, што раніцою тут шумела бура.