Гэта старонка не была вычытаная
і ногі ў мяне босыя, і каюся Я, і шмат ва мне пакуты і шмат ва мне горасьці.
Ён змоўк і зноў закрыў твар рукамі.
Пры сьвятле зялёнай лямпачкі галава яго рабіла ўражаньне нейкай здані. Хлопчык жаласна прастагнаў два разы, і зноў надышла цішыня.
І сярод гэтай цішыні Мэндэль Гданскі зноў падняў галаву і прамовіў:
— Вы гаворыце, што ў мяне ніхто не памёр? Ну, у мяне памёрла тое, з чым я радзіўся, з чым я пражыў шэсьцьдзесят сем год, з чым я спадзяваўся памерці… Ну, у мяне памерла замілаваньне да гэтага гораду.