Старонка:1. Мэндэль Гданскі, 2. Ісайка (1930).pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

Ісайка, ня зусім, аднак, давяраючы ліку прыяцеля, бо бадзёры выгляд яго і тон голасу далёка не адпавядалі атрыманьню такой колькасьці ўдараў.

— І лупцавалі-ж, я табе скажу, Ісайка! Асабліва гэты д’ябал Чакушкін навальваўся… За ўчарашняе п’янства… Казалі: нагрубіў вахценнаму начальніку… А я, хоць ты, забі, ня памятаю… Ты, брат, мазі сваёй падрыхтуй. Папрашу ўжо таварыша сьпіну памазаць.

— Ісайка ўмеў рабіць нейкую мазь, якая, як казалі матросы, стрымлівала боль у сьпіне пасьля пакараньня, і шмат хто карыстаўся Ісайкавай мазьзю.

— Як прасьвішчуць: «адпачываць!» — падрыхтую. Фэльчар прыпасу дасьць, — адказаў Ісайка і неяк баязьліва спытаў:

— А дужа баліць?

Твар Ісайкі меў такі пакутніцкі выгляд, што з боку можна было падумаць, быццам пакараны быў Ісайка, а не Рабы, загарэлы, грубы і сьмелы твар якога, поўнае выражэньне нейкай бесклапотнай разудаласьці, з бойкімі, дабрадушна-хітраватымі, шэрымі маленькімі вочкамі ня меў у сабе нічога пакутнага.

— На тое, братка ты мой, і б’юць, каб балела! А ты думаў так, дарэмна? — адказваў, усьміхнуўшыся, Рабы. — А падлюзе Чакушкіну на беразе морду раскрывяню, будзь спакойны, нічога што унтэр. Цеста з яго хайла зраблю! — нечакана дадаваў матрос.