Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

момантам для паўстаньня ў Польшчы і для адбудаваньня Рэчы Паспалітай і для гібелі яе ворага, расійскага царызму. Усё жыхарства на Літве і Беларусі павінна хапіцца за зброю і ісьці ў паўстаньне, першым актам якога павінна быць вызваленьне і надзяленьне зямлёю сялян, як у Польшчы, так і на Беларусі.

Некаторыя аўтары лічаць, што адначасна з выпускам адозвы Цэнтральны Камітэт даў загад перакінуць на Беларусь і Літву некалькі паўстанскіх груп з тэрыторы Польшчы для таго, каб яны распачалі паўстаньне на Беларусі. На тэрыторыю Беларусі з Польшы перайшла паўстанская група Ціхорскага-Замэчка, аддзел пад начальствам Падляскага ваяводы Левандоўскага і групы пад начальствам Рагінскага, Сокала і Ябланоўскага. Больш правільна будзе думаць, што ўсе вышэйпералічаныя групы перайшлі з Польшчы на тэрыторыю Беларусі бяз усякага загаду з цэнтру. Так прынамсі сьведчыць Ю. К. Яноўскі. Па яго думцы концэнтрацыя польскіх паўстанскіх сіл на Беларусі ня была вынікам якой-небудзь цэнтральнай інструкцыі. Усё гэта адбылося як вынік самастойных дзеяньняў самых начальнікаў атрадаў. Нават паміж паасобнымі начальнікамі адзелаў ня было ніякага ўзгодненьня. Рух паўстанскіх сіл на Беларусь быў вынікам націску на іх расійскіх аддзелаў. Аб адным толькі Рагінскім Яноўскі думае, што ён накіраваўся праз Буг на Беларусь з цьвёрдым намерам уцягнуць у паўстаньне насельніцтва Беларусі. Здаецца, што трэба згадзіцца з думкаю Яноўскага. Тым больш, што і Авэйдэ, які тады працаваў разам з Яноўскім у Камітэце, апісвае падзеі таксама.

Так ці іначай, але ўсе паўстанскія аддзелы сабраліся каля мястэчка Сямятыч, Горадзенскай губэрні. Першым прышоў сюды Ціхорскі-Замэчак. Наўкола яго сабралася каля 3000 чалавек, з якіх амаль што трэцяя частка была на конях. Недахопам аддзелу было тое, што Замэчак ня быў ваенным чалавекам. Апроч таго, паўстанцы былі дрэнна ўзброены. На паўстанцаў напаў расійскі аддзел пад начальствам

генэрала Манюкіна. Гэта быў моцны аддзел, які складаўся з сямі рот пяхоты, сотні казакаў і артылерыі (4 гарматы). Тым ня менш бойка паміж супраціўнікамі кончылася перамогаю паўстанцаў. Касіньеры[1] кінуліся на расійцаў з такою адвагаю, што тыя ў непарадку ўцяклі, пакінуўшы ў руках паўстанцаў дзьве гарматы. На дапамогу Замэчку ў гэты момант падышлі групы Сокала і Рагінскага, што яшчэ больш узмацніла паўстанцаў. Толькі ноч затрымала прасьлёдваньне аддзелу Манюкіна паўстанцамі. Уначы Манюкін разаслаў ва ўсе бакі ганцоў з просьбаю неадкладна прыслаць дапамогу.

Між тым у мястэчку Сямятычых сабраліся ўжо ўсе паўстанскія аддзелы. Перамога падняла настрой паўстанцаў. І лічэбна яны скла-

  1. Касіньеры — гэта паўстанцы, узброеныя дапасаванымі да бою косамі. Касіньеры звычайна складаліся з беднай засьцянковай шляхты, сялян і іншых неза можных соцыяльных груп, якія ня мелі лепшай зброі, чым каса.