Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/153

Гэта старонка была вычытаная

на фэервэрачную концэнтрацыю ўзброеных паўстаўкіх сіл у Ковеншчыне.

19 красавіка Серакоўскі наладзіў урачыстае сьвята прыйма прысягі і вывеў свой аддзел з лясоў на шлях, што ішоў на мяст. Вадаклы. Гэты адкрыты ўрачысты марш паўстанскага войска быў бязумоўна вельмі рызыкоўным і непатрэбным фактам, з якім не згаджаліся мясцовыя партызанскія начальнікі. Па дарозе паўстанцам наладжваліся ўрачыстыя спатканьні з боку духавенства каталіцкага, нават яўрэйскага і з боку шляхты. Шляхецкая земляўласьніцкая моладзь уступала ў шэрагі войска, што зьмяняла яго соцыяльны склад, а разам з тым і соцыяльныя пажаданьні.

Пасьля невялікай астаноўкі ў мяст. Вадаклах, аддзел Серакоўскага накіраваўся ў Рагоўскія лясы, каб там стаць на нейкі час абозам. Серакоўскі хацеў у час гэтай стаянкі ўпарадкаваць свой аддзел організацыйна і заняцца ваенным практыкаваньнем паўстанцаў. Але аб маршы паўстанскага аддзелу ўжо даведалася камандаваньне расійскіх сіл, што знаходзіліся ў Вількаміры. Апроч таго, расійцам было дана знаць, што аддзел Серакоўскага ідзе у напрамку да Рагоўскай пушчы. 22 красавіка з Вількаміру таксама ў напрамку да Рагоўскай пушчы, на сустрэчу Серакоўскаму, быў высланы даволі вялікі расійскі аддзел. Сутычка Серакоўскага з расійскімі сіламі адбылася пры вёсцы Гінэтыну. І. Грабец так апісвае гэтую першую сутычку аддзелу Серакоўскага з урадавым войскам, „Пад вёскаю Гінэтынам адбылася першая бойка Серакоўскага. Даведаўшыся, што проці яго выслана рота пяхоты і эскадрон улан, Серакоўскі дзьвінуўся на няпрыяцеля і зрабіў засаду. Літоўскія стральцы, добра схаваныя з абодвух бакоў дарогі, спаткалі надыходзячых расійцаў моцным агнём. Расійскі аддзел ня вытрымаў і, адстрэльваючыся, пачаў адступленьне. Серакоўскі і Мацкевіч на чале касіньераў кінуліся на іх у атаку. Распачалася крывавая барацьба ў косы і штыхі. Харобрыя жмудзіны адважна біліся з расійскаю пяхотаю і ўланамі. Урэшце няпрыяцель кінуўся ў непарадку ўцякаць, пакінуўшы на пляцы бойкі 40 чалавек забітых, некалькі параненых і цэлы абоз ў руках паўстанцаў".[1]

Гэтая перамога над няпрыяцелям падняла настрой паўстанцаў і падтрымала аўтарытэт Далэнгі-Серакоўскага. Сярод насельніцтва зьявілася ўпэўненасьць, што паўстаньне будзе мець большы посьпех, чымсі раней. Павялічыўся прыток добрахвотнікаў у шэрагі паўстанцаў, і да аддзелу Серакоўскага далучалася некалькі дробных паўстанскіх груп, што дагэтуль хаваліся ў бліжэйшых лясох.

Адпачыўшы крыху пасьля цяжкай бойкі, у ноч з 23 на 24 красавіка, Серакоўскі накіраваўся ў паўночным напрамку і спыніўся пад невялічкаю вёскаю Карсакішкамі. Тут 24 красавіка адбылася другая

  1. J. Grabiec. Rok 1863. Poznan. 1922, ст. 252