Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/196

Гэта старонка была вычытаная

тэту, які існаваў прыблізна да часу дыктатуры М. Лангевіча. Каб лепш разабрацца ў гэтым пытаньні, мы падамо тут адпаведныя дэкрэты, выданыя як чырвоным-бялеючым, так і зусім пабялелым камітэтамі.

Яшчэ 5-га сакавіка 1863 году Цэнтральным Камітэтам-Жондам была выдана проклямацыя, у якой мы спатыкаем такое месца. „Першым словам Народнага Жонду было абвяшчэньне свабоды ўсіх сыноў сьвятой зямлі нашай. Зьнішчаючы крыніцу нязгод, якія шмат гадоў падтрымлівалі нашы ворагі, Народны Жонд ухваліў безадкладную аддачу зямлі ва ўласнасьць сялянам. Робячы гэты загад, урад не кіраваўся ніякімі фантастычнымі тэорыямі, што пагражаюць зруйнавацьнем падвалін эўропейскага грамадзкага ладу, ён выканаў толькі старыя імкненьні земляўласьнікаў і надзеі вясковага жыхарства, чаму перашкаджаў расійскі ўрад. Страты, нанесеныя прыватнай уласнасьці, будуць зьвернуты з народнай маёмасьці".[1]

Праз некалькі дзён, 9 сакавіка, Камітэт-Жонд лічыць патрэбным выдаць загад на тую самую тэму. Зьмест загаду наступны. „У інструкцыі ад 25 лютага бягучага году на імя ваяводзкіх і павятовых вайсковых начальнікаў, а таксама начальнікаў аддзелаў было ім, паміж іншым, прадпісана, каб яны прыводзілі да выкананьня ў кожнай гміне дэкрэт ад 22 студзеня аб надзеле сялян уласнасьцю. У сучасны момант выявілася, што ўва многіх гмінах, занятых народнымі войскамі, вайсковыя начальнікі і начальнікі аддзелаў ня зусім строга прытрымліваюцца прадпісаньняў інструкцыі, а праз гэта затрымліваюць правядзеньне ў жыцьцё вышэйпаказанага закону, Народны Жонд самым строгім чынам загадвае ўсім вайсковым і цывільным начальнікам у ваяводзтвах і паветах, а таксама начальнікам паасобных аддзелаў, каб яны ўсюды пасьля прыбыцьця народнага войска адразу прыступалі да абнародаваньня вызначанага дэкрэту і да ўрадавага прызнаньня праў, выцякаючых з яго зьместу. Выдаючы вышэйпаказаны загад, Народны Жонд спадзяецца, што пачуцьцё абавязку і замілаваньня да бацькаўшчыны будзе выстарчальнаю парукаю выкананьня яго волі ўсімі ваеннымі і цывільнымі ўладамі. У апецы сваёй над добрабытам народу Жонд прапануе цяпер сваім камісарам у ваяводзтвах, каб яны строга наглядалі за выкананьнем дэкрэту ад 22 студзеня, а таксама і ўсіх выцякаючых з яго ўрадавых дзеяньняў. У делейшым Жонд ня спыніцца перад тым, каб пусьціць у ход усе сродкі, якія-б гарантавалі народу пабудову грамадзкіх адносін на аснове закону аб надзеле сялян ўласнасьцю".[2]

Як мы бачым з датаў гэтых абодвых докумэнтаў, яны выдадзены яшчэ да ўстанаўленьня белай дыктатуры Лангевіча. Народны Жонд па

  1. Исследования в Царстве Польском, по высочайшему повелению пронзведенные под руководством сенатора Милютина. 1863 год. Т. II. Материалы по делу об устройстве крестьян и сельских гмин. Петербург. Четвертое приложение. Мятежнические воззвания. Док. № 6, ст. 87.
  2. Ibidem. Документ № 8, ст. 88