Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/207

Гэта старонка была вычытаная

маць аб дапамозе паўстаўшай Польшчы пры кіраўніцтве чырвонага жонду. Чартарыйскі высоўваў у якасьці старшыні новага жонду кандыдатуру Р. Траўгута, як чалавека, які можа выратаваць справу. Гэтыя думкі перанесьліся ў Варшаву. Тут таксама пачалі гаварыць аб неабходнасьці жондавага перавароту і аб кандыдатуры Траўгута. Хмеленскага і Франкоўскага, што былі галоўнымі спружынамі чырвонага жонду, у Варшаве ўжо ня было. Некаторыя з дырэктароў аддзелаў жонду пачалі зносіны з Маеўскім і Яноўскім. Хутка з імі распачалі перагаворы і некаторыя з членаў жонду. Усе разам яны зьнесьліся з Траўгутам, які ў даны момант знаходзіўся ў Парыжы. Пад уплывам Чартарыйскага Траўгут згадзіўся ехаць у Варшаву і ўзяць на сябе складаньне новага жонду.

У сярэдзіне кастрычніка 1863 году адбылося пасяджэньне жонду, на якім жонд свае поўнамоцтвы і справы здаў Траўгуту, каторы ўзяў уладу ўжо на правох дыктатара. Дыктатура Траўгута была ўжо апошнім этапам польскага паўстаньня 1863 году.

РАЗВАЛ ВІЛЕНСКАГА БЕЛАГА АДДЗЕЛУ, НОВЫ ЯГО СКЛАД І ЗДРАДА БЕЛЫХ.

З палавіны сакавіка на чале паўстаньня на Беларусі і Літве стаяў белы, раней кіраўнічы, потым „выканаўчы” Аддзел. Як нам вядома, ён захапіў кіраўніцтва паўстаньнем пры дапамозе Белага Народнага Жонду, пусьціўшы ў ход пагрозу здрадзіць чырвоных. Гэта было вельмі няўдалае кіраўніцтва. Не гаворачы ўжо аб тым, што сваёю белаю програмаю і напрамкам дзейнасьці ён накіраваў паўстаньне хуткім тэмпам да правалу, ён, апроч таго, наогул паставіў на чале паўстаньня энэргічных, нічога ня вартых людзей. Каб ня быць галаслоўным, мы падамо водзыў аб Белым Аддзеле Оскара Авэйдэ, члена жонду, які так моцна падтрымліваў Аддзел і памог яму захапіць кіраўніцтва паўстаньнем. „Во многом повредили восстанию его руководители. Вообще можно сказать, что величайшей неизгладимой ошибкой временного правительства относительно Литвы была передача всей революционной провинцнальной власти в руки белых... Члены Отдела, как шляхта, не имели решительно никакого даже инстинктивного понятия о нашей тайной революции; при том они отличалнсь недостатком энерги и быстроты действий... Виленский Отдел не раз просил от нас приказаний и советов по самым пустым предметам, о которых никогда не спрашивал ни один начальник воеводства в Царстве Польском... Белые, получив власть в свои руки, совершенно удалили от участия в управлении делами живой, молодой, собственно революционный элемент. Важные должности комиссаров, начальников воеводств и уездов давались почти исключительно весьма спокойным, просто говоря, гни-