Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/249

Гэта старонка была вычытаная

лякі, так і беларусы. Апроч таго, мы ведаем, што радыкальная сялянская програма Каліноўскага асабліва цесна зьвязвала яго з дробнаю шляхтаю, дробнаю буржуазіяй і сялянствам, якое ў пераважнай большасьці сваёй было беларускім. Аўтар вынятку сьвядома выказвае тэндэнцыю і гаворыць фразэолёгіяй мураўёўскае сыстэмы, якая ўпарта даводзіла, што паўстаньне на Беларусі было выключна панска-польскай справай, што ўдзельнічалі і падтрымлівалі паўстаньне выключна паны і палякі. Зьвяртае на сябе ўвагу заява аўтара, што памешчыкі баяліся і не спачувалі Каліноўскаму, што зусім зразумела, калі мець на ўвазе крайні чырвоны радыкалізм дыктатара. У сувязі з гэтым ніяк ня можна згадзіцца з далейшымі словамі вынятку, дзе сказана, што Каліноўскі „воодушевлял" нерашучых паноў. Гэта зусім ня вяжацца з тымі адносінамі паноў да Каліноўскага, аб якіх гаворыць аўтар крыху вышэй і якія існавалі ў сапраўднасьці. Запіска („рассуждение"), якую напісаў чырвоны дыктатар у турме, да нас не дайшла, а таму нам трудна сказаць, наколькі дакладна перадаў зьмест яе аўтар у сваім вынятку. Ува ўсякім выпадку яе зьмест мог быць падобны да таго, што сказана ў вынятку. Апроч таго, зусім зразумела, што яна магла быць напісана „отличным русским языком", бо Каліноўскі, як нам вядома, скончыў Пецярбурскі унівэрсытэт з годнасьцю кандыдата праў.

Царскі суд прысудзіў Кастуся Каліноўскага да кары сьмерцю праз павешаньне.

З ласкавага дазволу т-ша Віткоўскага падаем тут знойдзены ім у архіве б. міністэрства юстыцыі прысуд па справе К. Каліноўскага, які дагэтуль яшчэ нідзе не друкаваўся.

Заключение Временного Полевого Аудиториата.

На подлином заключении Его Высокопревосходительство Г. Командующий войсками Виленского военного округа изволил написать „Согласен. Исполнить приговор в Вильне".

5-га Марта 1864 года.

Дело Министерства Военного, Главного Военно-Судного Управления, Части Обер-Аудитора. К № 94. 1863 г. „По ведомостям и конфирмациям о политических преступниках №№ 3575, 3678, 3679, 3722, 3724, 3725, 3450, доклад за №№ 1078, 3776, З777, 3769, доклад № 248".

Временный Полевой Аудиториат, рассмотрев представленное Комиссиею военного суда, учрежденною при Виленском Ордонанс-Гаузе, военно- судное дело о дворянине Гродненской губернии и уезда, Викентие-Константине Семенове Калиновском, 26 лет, римско-католического вероисповедания, сужденном по Полевому уголовному Уложению за преступное служение польскому революционному комитету в звании секретаря при комиссаре Литвы, находит, что еще в начале раскрытая действий революционной организации в г. Вильне, по показаниям некоторых из лиц, исполнявших преступные должности, обнаружено, что одним из самых преданных делу восстання и наиболее деятельных его руководителей в здешнем крае,