Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

джаў проекту статуту. Урадам Аляксандра ІІ статут Таварыства быў зацьверджаны ўвосень 1857 году. Таварыства пачало хутка расьці і праз некалькі месяцаў існаваньня ўжо лічыла сваіх сяброў тысячамі. Аддзелы яго хутка пашырыліся па ўсёй Польшчы. У далейшыя часы .Земляробскае Таварыства будзе граць даволі значную ролю ў разьвіцьці падзей паўстаньня 1863 году. Земляўласьніцкая шляхта капіталістычнага тыпу на Беларусі ўвесь час пратнецца атрымаць дазвол на заснаваньне такога самага таварыства. Аднак расійскі ўрад гэтага дазволу беларускай шляхце ня даў, і Земляробскае Таварыства на Беларусі так і не заснавалася.

У часы Мікалая І было забаронена ня толькі друкаваць творы вядомага польскага песьняра Адама Міцкевіча, але і памінаць яго імя. Калі ў вучня школы знаходзілі які - небудзь верш Міцкевіча, дык яго запісвалі ў неблаганадзейныя і выганялі са школы. У 1857 г. у жніўні па дакладу намесьніка міністра народнай асьветы Вяземскага, які ў моладасьці быў у прыяцельскіх адносінах з Міцкевічам, Аляксандар ІІ дазволіў друкаваць і пашыраць творы Міцкевіча. Права ўласнасьці на творы песьняра было аддана яго дзецям. Гэты дазвол зрабіў даволі вялікае ўражаньне на інтэлігенцыю.

Апроч гэтага, царызм зрабіў і яшчэ некаторыя драбнейшыя ўступкі і палёгкі. Улетку 1857 году быў зацьверджаны статут Варшаўскай мэдычна-хірургічнай Акадэміі, а ўвосень яна з вялікай урачыстасьцю была адчынена. У гэтым-жа годзе ў Вільні быў адчынены з дазволу цара графам Еўстахам Тышкевічам краёвы музэй для Беларусі. Ён пачаў хутка расьці. Праз год у ім налічвалася ўжо больш трох тысяч нумароў экспонатаў. Быў дадзены дазвол пабудаваць на Літве і Беларусі некалькі касьцёлаў. У Маскоўскім і Пецярбурскім унівэрсытэтах на юрыдычным факультэце быў павялічаны лік стыпэндый для студэнтаў-ураджэнцаў Польшчы і так званых заходніх губэрань.

Усе гэтыя і іншыя ўступкі і палёгкі падтрымлівалі ў вышэйшых станах грамадзянства ружовыя надзеі на тое, што „лібэральны“ ўрад паступова падойдзе да больш сур‘ёзных і радыкальных мерапрыемстваў у адносінах да Польшчы і Беларусі. Спадзяваліся, што Польшча атрымае нейкую констытуцыю і што Беларусь і Літва будуць далучаны да канстытуцыйнай Польшчы. Дзякуючы гэтаму, частыя прывады Аляксандра ІІ ў Польшчу і на Беларусь сустракаліся буйною земляўласьніцкаю шляхтаю з вялікімі надзеямі і абстаўляліся вельмі ўрачыста як у Польшчы, так і на Беларусі. Мы спынімся на абставінах прыезду цара на Беларусь у 1858 годзе.

Аб’ехаўшы шэраг паўночных расійскіх гарадоў, цар праз Беларусь ехаў у Варшаву. Першая астаноўка яго была ў Менску. Настрой менскіх земляўласьнікаў і спатканьне імі цара сучасьніца падзеяў апісвае так. „Здавалася, што 1857 г. намінае як-бы на лепшую буду-