Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

часам, што канцэрты організаваліся дармова, калі на гэта быў тайны загад.[1]

Як мы ўжо казалі вышэй, у кастрычніку 1860 году ў Варшаву прыехаў Аляксандар ІІ. Чырвоная опозыцыя Варшавы спаткала гэты прыезд варожа. Тайныя організацыі добра падрыхтаваліся да прыезду і прынялі меры, каб перашкаджаць урачыстасьці спатканьня. Публіка, якая зьбіралася, каб паглядзець на цара, разганялася тым, што невядомыя асобы серным квасам псавалі вопратку гледачоў. Ілюмінацыя гасілася, ня гледзячы на тое, што яе ахоўвалі поліцэйскія варты. На сьценах чыя-сь невядомая рука вывешвала памфлеты і сатырычныя вершы. У тэатры ў царскай лёжы папсавалі аксаміт і за гадзіну да спэктаклю, на якім павінен быў прысутнічаць цар, зрабілі абструкцыю: тэатр напоўніўся такім смуродам, што ніхто ня мог застацца ў тэатры.

На 29 лістапада 1860 гаду прыпадала гадавіна паўстаньня 1830-- 31 году. На гэты дзень было назначана жалобнае набажэнства ў невялікім касьцёле на Лешне. На набажэнства сабраліся рамесьнікі, студэнты і наогул моладзь. Раздаваліся карткі з портрэтамі Касьцюшкі, Кілінскага і іншых народных герояў. А 6-ай гадзіне ўвечары маніфэстанты сабраліся зноў каля касьцёлу, наўкола статуі маткі боскай. Статую асьвятлілі лямпкамі, усе сталі на калены і першы раз прапелі гімн „Божа, што Польшчу", які потым зрабіўся вельмі популярным і сьпяваўся заўжды ў часы маніфэстацый. Гэтая першая маніфэстацыя з патрыятычным сьпевам зрабіла вялікае ўражаньне на масы. Пачынаючы з канца 1860 году патрыятычныя сьпевы зрабіліся звычайнаю зьяваю як у Варшаве, так і ў іншых гарадох.

Пры такім настроі чырвоных дробнабуржуазных колаў 21 лютага 1861 г. сабраўся штогодны зьезд Земляробскага Таварыства. На зьезд зьехалася каля паўтары тысячы земляўласьнікаў. На разгляд было пастаўлена сялянскае пытаньне. Таварыства ўхваліла неабходнасьць скасаваньня паншчыны. Паміж землеўласьнікам і селянінам павінны адбывацца добрахвотныя ўмовы: селяніну надаецца зямля на правох чыншу, за які селянін павінен несьці ў адносінах да пана абгавораныя ў умове грашовыя і іншыя абавязкі. Толькі пасьля выкананьня вызначаных абавязкаў зямля робіцца ўласнасьцю селяніна. Добрахвотнасьць опэрацыі, высокія цэны на зямлю і аддача сялянам горшай зямлі рабілі рэформу ня маючай ніякай вартасьці.

На гэтым-жа зьезьдзе Таварыства Велепольскі, які стаяў на грунце поўнай згоды з расійскім урадам, прагнуў дагаварыцца, з. кіруючымі коламі Таварыства наконт пасылкі цару політычнага адрасу. У проекце свайго адрасу Велепольскі ішоў на політычны компроміс

  1. Prof. Mikolaj Berg. Zapiski о polskich spiskach i powstaniach. T. I, Warszawa. П. I. Г. H. т. V . 1911 r. Ks. IV, ст. 21. .