Старонка:1863 год на Беларусі.pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

цёлах у часы набажэнстваў і на Павонзках, ідуць у камітэт. Два тыдні таму назад эмісары зьявіліся ў начы да яўрэя, арандара ў аднэй з вёсак недалёка ад Калушына, і ўзялі ў яго хлеба і вялікую колькасьць сыру, усяго на 100 злотых. На ўсё забранае яны далі яму квіток, які быў заадрасаваны на нейкі дом у Варшаве, дзе вышэйпаказаны яўрэй атрымаў цалкам грошы; якія яны яму павінны былі даць. Урэшце, атрыманы весткі, што яўрэі, што жывуць у мястэчках, блізкіх ад тых мясцовасьцяй, дзе крыюцца эмісары, перадаюць ім розныя весткі і робяць перасьцярогі, як гэта было нядаўна перад рэвізіяй, якая была зроблена па загаду ўлады ў Люблінскай губэрні“.

З вышэйпаданага вынятку мы бачым, што расійская жандармэрыя і поліцыя таксама ведала аб існаваньні „лясьнікоў“, але яна лічыла іх за чырвоных агітатараў крайняга напрамку, за эмісараў Л. Мераслаўскага, якія былі зьвязаны з Варшаўскімі рэволюцыйнымі коламі.

Калі мы супастаўляем гэтыя выняткі, дык бачым, што Гілер і Хрулёў рознымі вачыма глядзелі на „лясьнікоў“. Гілер лічыць іх контррэволюцыйнымі агентамі расійскага ўраду, а Хрулёў лічыць іх рэволюцыйнымі агітатарамі, якія зьвязаны з радыкальнымі, чырвонымі коламі будучых паўстанцаў. Бязумоўна, трэба прызнаць правільным погляд Хрулёва, які дзякуючы свайму жандарскаму палажэньню, меў добры нюх і ў лясьнікох пазнаў агітатараў, з якімі ён павінен змагацца. Гілер па сваіх пераконаньнях належаў да белых колаў. Само сабою зразумела, што белыя „патрыятычныя“ колы, што стаялі на грунце легальнай опозыцыі, не маглі ведаць аб тым, хто такія па сваёй сутнасьці лясьнікі, як і прызнаецца ў сваёй „гісторыі“ Гілер. Лясьнікі мелі сувязь ня з белымі коламі з мільлеранаў, ці з групы Замойскага, а з опозыцыйна-рэволюцыйнымі організацыямі стылю Мераслаўскага, аб чым і гаворыць Хрулёў: Апісваючы лясьнікоў, Гілер дае даволі поўны малюнак іх знадворнага выгляду. Яны апрануты ў сялянскую вопратку, маюць зносіны амаль выключна з сялянствам, ухіляюцца панскіх двароў і адукаваных людзей. Усё гэта прымушае нас прызнаць у лясьнікох папярэднікаў будучых народнікаў. Калі да гэтага дадаць, што лясьнікі па паказаньнях Гілера былі людзьмі адукаванымі і нават ведалі чужаземныя мовы, дык становіцца зусім ясным, што гэта былі прадстаўнікі рэволюцыйнай розначыннай інтэлігенцыі, а не агенты расійскага ўраду. Расійская жандармэрыя і поліцыя ніколі ня мелі ў сваіх радох такога ліку адукаваных агентаў, каб пусьціць іх для агітацыі ў лясы проці польскіх паноў.

Калі мы зьвернемся да офіцыйных урадавых докумэнтаў, дык яны таксама даюць нам некаторыя матар‘ялы для зразуменьня сялянскага руху і дзеяльнасьці соцыяльных агітатараў гэтага часу. У міністэрстве ўнутраных спраў ужо ў канцы 1862 году быў складзены „Очерк общего хода дел в Западном крае с начала 1861 г. по конец