Старонка:42 докумэнты і двое Жвіроўскіх (1926).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

З

Горад N.Кацярыне Макараўне Гроцкай

Мая любімая жонка!

Вось я й прыехаў. Ураз акунуўся ў гэта трывожнае напружанае паветра. Усё вакол нейкае дзіўнае, на ўсім ляжыць нібы нейкая пячатка небясьпекі, няпэўнасьці ў тым, што будзе заўтра. Імя Заслаўскага ня сходзіць з вуснаў. Аб ім складаюць цэлыя байкі. Асабліва тэрорызована яўрэйскае жыхарства мястэчка. Чакаюць пагрому. І спалох раджае нейкую панічную ўпэўненасьць, што ён будзе. Нашы хлопцы (супрацоўнікі) тож баяцца. Ня лёгка дастаецца ўзьняць іхні настрой.

А мне, Каця, дужа добра. Я пачуў сябе ў сваёй стыхіі, як кажуць. Я аджыў тутака. Прыемна памерацца сіламі. Весела! А часамі сьмешна бывае. Я табе перасылаю дзьве запіскі, якія я атрымаў зараз-жа пасьля прыезду. Пасьмейся разам са мной. Як бачыш, мой прыезд не астаўся незаўважаны. А як табе падабаецца гэтая запіска ад дзяўчыны? Праўда, вар'ятка нейкая?

Эх, Каця, як мне шкода, што цябе тут няма. Але пакуль што жыві там, бо тут небясьпечна, а ты да гэтага яшчэ не прызвычаілася. Як троху пацішае, тады прыедзеш. Пабачыш, што