Старонка:Adplata 1946.pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

Відны лясы і сцежкі і дарогі,
Шатры дубоў і рэчак абалонь.

У свой абход ідуць над лесам хмаркі,
Ачнецца вей, паходаў вечных сын,
А ў зацішках натхнёныя пясняркі
Над пусткамі звіняць: дзылін-дзылін!

Зачаўся дзень, клапотны, гаманлівы,
А голасу людскога ні гу-гу.
Пасёлак глух, і печы, нібы дзівы,
Гарэлыя апушчаны ў смугу.

Вось толькі цяпер, як разднела,
Ажыў гэты кут.
На горцы пры лесе нясмела
Збіраецца люд.

Не дужа вялікая сходка,
І то больш дзяды,
Калекі і кволыя цёткі
Прыходзяць сюды.

Прышлі і пасталі ў сумоце,
Глядзяць на бяду
І бачаць - Мар'яна, Аўдоцця
Ідуць на віду.

Прыходзяць у двор свой, дзе ўчора
Будынкі былі.
Спыніліся, нешта гавораць,
Нібы да зямлі.