Старонка:Adplata 1946.pdf/8

Гэта старонка была вычытаная

Ох, Яначка! Дзе-ж ты, сыночак?
О, божухна, божухна мой!
Нашлі ты і ім такіх ночак!
Накрый ты іх цемрай такой!»

* * *

Апёрся на кій падарожны,
Стаіць пад хваінай
І слухае, гук ловіць кожны
З нахмуранай мінай.

Іпасёлка плывуць па дарозе
Пажарышча пахі,
Палохае штосьці, і грозяць
Няясныя страхі.

Стаіць падарожны ды жмецца
Цясней да хваіны,
І чуе, вакол аддаецца
Плач жудкі жанчыны.

Ён думае: «Ты плачаш, Мар’яна:
Сама вінавата —
Хавала дружка-партызана,
Ну вось і адплата.

Парадкам жыві чалавечым,
Рабі ўсё з адумам,
Ты іх не чапай, пе пярэч ім
І воўку будзь кумам».