Старонка:Adplata 1946.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

І рушыў павольна з-пад хвоі,
А плач за ім следам.
Ніколі не будзе спакою
Прадажным скарэдам!

  • *
 *

Ідзе ўскрай пажарышч з аглядкай,
Са страхам Цімох.
Цімохаву хату выпадкам
Агонь засцярог.

Стаіць яна, праўда, у боку
За логам адна
І, пэўна, нямецкаму воку
Была не відна.

Расходзіцца цема патроху,
Тхне вільгаць з нізін,
І жудка ісці тут Цімоху
Між тла і руін.

А голас, што чуў ён у лесе,
Гучыць, як струна.
Сказаць-жа, у тым інтарэсе
Цімох-старана.

Не ён-жа будынкі панішчыў,
Спаліў іх да тла,
Што зробіш ты супроць сілішчы,
Што верх узяла?