ДА ЗБРОІ, БЕЛАРУСКІ НАРОД!
Беларусь, родная Совецкая зямля!
Ты зноў чуеш громы ваеннай навальніцы. Зноў садрыгаюцца лясы і прасторы тваіх палёў ад гуку гармат, ад грукату танкаў і рэву самалётаў.
Вялікія бітвы пачаліся і кончацца на табе, беларуская зямля. Але не з цёмнага фашысцкага захаду, а з ясных усходніх далячынь грыміць сёння пераможнае водгулле вайны і плыве ўсё далей і далей на захад, як голас прадвесня, як весць твайго вызвалення.
Не палон і няволя, не чорная ноч акуты, а радасць волі і яснасць сонечнага дня звіняць у гэтым водгуллі. На захад ідзе Чырвоная Армія, жалезнаю мятлою вымятае грабежніцкія орды ашалелага фашызма. Пахіснуўся нямецкі жалезны ідал на гліняных нагах, і рухне ў прах крывавая постаць, праклятае насенне прускай ваеншчыны, тупалобы двуногі звер імя якому Адольф Гітлер.
Дарагія браты мае, беларусы! Кончылася фальшывая песня гітлераўскіх брахуноў і падбрэхічаў, песня, у якой на ўсе лады спявалася аб тым, што немцы непераможны. Калі-б перад вачыма гітлераўскіх сабак хоць на адну хвіліну паўстаў сапраўдны малюнак та-