Старонка:Adpomstsim 1942.pdf/4

Гэта старонка была вычытаная

го, што сталася з гэтай «непераможнай» грабежніцкай ардою пад Масквой, то яны ўбачылі-б такія могілкі нямецкай ваеннай «славы», якіх яшчэ ніхто ніколі не бачыў на свеце.

Усе дарогі, вялікія і малыя, усе ямы, канавы, падземныя збудаванні шчыльна забіты трупамі нямецкіх салдат. А колькі самі немцы пахавалі іх пад дзеравяннымі крыжамі. На цэлыя доўгія вёрсты ў розных напрамках ад Масквы — на поўнач, на поўдзень, на захад — параскіданы шкілеты нямецкіх бронемашын, гармат, танкаў, грузавікоў. Сотні тысяч абвашывеўшых адборных гітлераўскіх галаварэзаў знайшлі свой бясслаўны канец на снежных прасторах старажытнай рускай зямлі.

Разбітыя нямецкія орды коцяцца назад пад грамавымі ўдарамі Чырвонай Арміі, высцілаючы дарогі сваімі трупамі.

І вось яна, Чырвоная Армія, гордасць наша і слава, цвёрдаю нагою ступае на тваю зямлю, многапакутны, свабодалюбівы, беларускі народ, і нясе табе радасць вызвалення.

Сустракай-жа сваіх баявых сыноў, сваіх братоў-чырвонаармейцаў.

Рускі, украінец і беларус, грузін і казах, узбек і кіргіз, таджык і армянін, уралец і сібірак — гэта адна баявая сям’я вялікага совецкага народа, з’еднаная сталінскаю дружбай народаў.