de Saіnt Petersbourg" (1776). Ужо тады Бакмейстар звярнуу увагу на тое, што другі беларускі выдавец «слаўны сацыянін Будны, перакладаючы біблію на польскую мову, карыстаўся перакладамі Скарыны».
Артыкулы І. Штрытэра «Описания первого издания в печать и перевода на российский язык священной библии в 1517-1519 годах» і П. А. Аляксеева «Рассмотрение славенской старопечатной книги Апостола, которая справлена доктором Франциском Скориною из Полоцка»[1], якія з'явіліся затым у 1783 г., дапоўнілі і расшырылі звесткі аб Скарыне. Гэтыя тры работы і з'явіліся зыходным пунктам у вывучэнні дзейнасці першага выдаўца «руских» кніг. У далейшым, у XІX ст., асоба Скарыны ўсё больш і больш прыцягвае да сябе ўвагу вучоных-славяназнаўцаў. Вывучэннем дзейнасці Скарыны займаюцца такія выдатныя рускія бібліёграфы, як В. Сопікаў (Опыт Российской библиографии, ч. 1, Спб, 1813), П. Кепен (Материалы для истории просвещения в России, Спб, 1826), І. Каратаеў (Описание славянорусских книг, напечатанных кирилловскими буквами, т. 1, Спб, 1883); яму прысвечаны спецыяльныя раздзелы ў нарысах і падручніках па гісторыі літаратуры, мовы і кнігадрукарскай справы ў Расіі (Ф. Буслаев, Историческая хрестоматия церковнославянского и древнерусского языков, М., 1861; Белорус, Судьбы русского языка в костелах Северо-Западного края, М., 1868; А. Гатцук, Очерк истории книгопечатного дела в России, M., 1872; A. H. Пыпин и В. Д. Спасович, История славянских литератур, т. 1, Спб, 1879; О. Огоновский, История литературы русской, ч. 1, 1887; Н. Астафьев, Опыт истории библии в России в связи с просвещением и нравами, Спб, 1888 і інш.); нарэшце, аб Скарыне выходзяць спецыяльныя работы, прысвечаныя высвятленню яго ролі і месца ў развіцці асветы сярод усходніх славян (О. Новицкий, О первоначальном переводе священного писания на славянский язык, 1837; Я. Ф. Головацкий, Несколько слов о библии Скорины, 1865; А. Е. Викторов, Замечательное открытие в древнерусском книжном мире, M., 1867; Т. И. Житецкий, О пересопницкой рукописи, 1878;
- ↑ Абодва артыкулы надрукаваны ў "Опыте трудов вольного Российского собрания при Московском университете", ч. 6, М., 1783.