Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/100

Гэта старонка не была вычытаная

мора ён бачыў «песияглавы человекы, иже очи и уста имеют на пръсех (на грудзях), друзии же мужи о шести рук»[1]. І шмат іншага не менш недарэчнага расказваецца ў гэтай аповесці, якая па сваіх выдумках пераўзыходзіць нават біблейскія «цуды» у кнігах «Судей» і «Маккавеев».

Уся культурна-асветніцкая дзейнасць беларускага вучонага сведчыць аб тым, што ён выступаў не супраць, а за вывучэнне свецкай літаратуры, свецкіх навук, за пашырэнне ведаў сярод простых людзей. У гэтай сувязі трэба разглядаць і яго шматгадовую вучобу ў загранічных універсітэтах на факультэтах зусім не багаслоўскіх, і яго заняткі свецкімі навукамі, доктарам якіх ён быў, і выкарыстанне ім непасрэдна самой бібліі ў мэтах прапаганды «семи наук вызволеных», гісторыі, права, геаграфіі, прыродазнаўства, філасофіі, і яго спасылкі на «жыцейскую мудрасць» Арыстоцеля, якога ён лічыў вяршыняй філасофскай думкі ў старадаўняй Грэцыі — «старэйшынай» сярод усіх філосафаў і вучоных. Аб усім гэтым дастаткова сказана было вышэй і намняма патрэбы паўтараць ужо вядомае.

Тое няправільнае ўяўленне, якое склалася аб Скарыне у некаторых аўтараў, павінна быць рашуча адкінута, бо яно знаходзіцца ў яўнай супярэчнасці з ідэйнай накіраванасцю яго дзейнасці, з яго філасофскімі і грамадскімі поглядамі. Скарына — выдатны тып вучонага-гуманіста, якому чужой была афіцыяльная царкоўная мараль з яе пропаведдзю самаадрачэння і смірэння. Пры ўсёй сваёй непаслядоўнасці ён праяўляе значнае вальнадумства, імкненне наперад у параўнанні з дагматыкай прававернага хрысціянства. Яго погляды пранікнуты аптымізмам, верай у сілу чалавечага розуму, у прагрэс. Ён адыходзіць ад хрысціянскай ідэі пакорлівасці і сляпога давер'я аўтарытэтам царквы і вышэй за ўсё ставіць рацыянальнае мысленне, заснаванае на лагічных доказах.

Схіляючыся да рацыяналістычнага прынцыпу незалежнасці і самастойнасці мыслення, Скарына падыходзіў да прызнання таго, што крытэрыем ісціны ў працэсе пазнання з'яўляецца розум, і што таму ўсякае палажэнне, у тым ліку і біблейскае, павінна быць асэнсавана, узва-

  1. История русской литературы, под редакцией А. Е. Грузинского, т. 1, М., 1916, стар. 336-343.