Скарына поўнасцю ўвасобіў дваісты характар гуманістаў: у яго парасткі новага рацыяналістычнага мыслення спалучаюцца яшчэ з элементамі рэлігійна-схаластычнага светапогляду, вопытнае даследаванне прыроды з паважаннем аўтарытэту бібліі. У Скарыны толькі намячаецца раздваенне паміж навукай і рэлігіяй, веданнем і верай, робіцца спроба вызваліць мысль ад сляпой веры і тым самым адкрыць глебу для навукі. Ён абараняе правы розуму яшчэ не ўпэўнена, у межах разглядаемай ім бібліі, не пераходзячы ў адкрытае наступленне супраць дагматаў царквы.
І, аднак, нягледзячы на сумненні, непазбежныя ў той час, ён шукае «іншага каменя ў зямлі», цягнецца да святла ведаў, імкнецца асэнсаваць з'явы прыроды, пранікнуць у сутнасць самога чалавека, раслумачыць навуковым шляхам адносіны паміж чалавекам і прыродай. Яго заняткі ў галіне мед і батанікі, вывучэнню якіх ён, як па ўсім відаць, надаваў вялікае значэнне, трэба разглядаць не як пустое жаданне кабінетнага вучонага, а як перакананае імкненне чалавека, што паставіў сабе задачу пасцігнуць ісціну, звяртаючыся непасрэдна да прыродазнаўчых навук, да эксперыменту, да самой прыроды.
Тут няма перавелічэння: іменна такім мы бачым яго ў дайшоўшых да нас дакументах. У ацэнцы сучаснікаў Скарына выступае высока адукаваным для свайго часу вучоным з натурфіласофскім складам думкі. Вывучаючы яго жыццё і дзейнасць, можна пераканацца ў тым, што цікавасць да вывучэння прыроды, самога жыцця ў беларускага вучонага праявілася вельмі рана і што яго заняткі медыцынай і батанікай зусім не мелі эпізадычнага характару. Медыцынскай практыкай ён займаўся яшчэ да 1512 г., а затым, як сведчаць дакументы, у час знаходжання і ў Вільна і ў Кенігсбергу. І што асабліва важна, дык гэта тое, што ў апошнія гады жыцця ён выступае ў Празе як адзін з арганізатараў батанічнага сада. Наўрад ці трэба даказваць, што ўсё гэта характарызуе Скарыну як прыхільніка прыродазнаўчых навук, як чалавека, які па сваіх поглядах належаў да ліку найбольш перадавых розумаў свайго часу, якія надавалі вялікае значэнне і назіранню.
Мы, на жаль, не маем нічога, што магло б праліць святло на яго прыродазнаўчанавуковыя погляды. Ці былі ў Скарыны працы ў гэтай галіне, для нас застаецца