Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/103

Гэта старонка не была вычытаная

невядомым[1]. Несумненна адно, у ім ніколі не паміраў вучоны-прыродадаследчык, які змагаўся з яго рэлігійнымі забабонамі. Іменна гэтая ўнутраная барацьба і накладвала свой адбітак на светапогляд мысліцеля. Калі Скарына гаворыць, што ў «Притчах Соломона» можна знайсці «размолвение о прирожении древ и былин... зверей, птиц, гадов и риб», то гэта азначае, што ён застаецца ў палоне багаслоўя[2]; але калі ён тут жа прапагандуе вывучэнне прыродазнаўчых навук, імкнецца прывіць цікавасць чытачу да вывучэння прыроды расліннага і жывёльнага свету ― а чытач сам няхай разбярэцца, «штося в чем знаменует», ― то гэтым самым ён робіць крок наперад параўнанні з тэолагамі і схаластамі, якія проціпастаўлялі замагільны свет зямному жыццю, з'явам прыроды.

Нязначныя, выпадкова ўцалеўшыя матэрыялы аб Скарыне, а таксама дайшоўшыя да нас яго выданні не даюць канкрэтнага ўяўлення аб яго прыродазнаўча-навуковых поглядах. Але нават і тое нямногае, што нам вядома аб ім, дае поўную падставу сцвярджаць, што гэта быў выдатны для свайго часу чалавек, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё перадавой культуры беларускага народа. У яго светапоглядзе былі яўныя элементы рацыяналізма і асветніцтва. Ён выступаў за развіццё навук і асветы, за пашырэнне адукацыі сяр «простых людей рускаго языка». Яго творчасць садзейнічала абуджэнню прагрэсіўных сіл да барацьбы супраць застою і кансерватызма, супраць такога аплоту рэакцыі, якім на працягу многіх стагоддзяў у гісторыі развіцця чалавечага грамадства выступала царква.

  1. Не выключана магчымасць, што Скарына мог мець у гэтай галіне свае працы або хоць некаторыя накіды, асобныя заўвагі тым больш, что пасля яго смерці засталася маёмасць, у складзе якой былі і кнігі. Яны, вядома, маглі і не захавацца, бо як у Чэхіі, так і ў Рэчы Паспалітай іезуіты сістэматычна, арганізаваным парадкам спальвалі ўсе кнігі некаталіцкага зместу на працягу XVІ— XVІІ стст. Гэта былі галоўным чынам кнігі, надрукаваныя кірыліцай.
  2. Ф. Энгельс наступным чынам тлумачыць залежнасць тагачасных навук ад рэлігійнай ідэалогіі: Светапогляд сярэдніх вякоў быў пераважна тэалагічным... царкоўная догма была зыходным момантам і асновай усякага мыслення. Юрыспрудэнцыя, прыродазнаўства, філасофія-увесь змест гэтых навук прыводзіўся ў адпаведнасць з вучэннем царквы* (К. Маркс и Ф. Энгельс, Соч., т. XVІ, ч. 1, стар. 295).