Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/105

Гэта старонка не была вычытаная

Смакавалі яго кнігі, чалавек добры, гаварылі, наш брат надрукаваў»[1].

Перад намі, такім чынам, два водзывы: першы адносіцца да 70-х гадоў ХVІ ст., другі ― да першай чвэрці ХVІІ ст. Першы зыходзіць ад буйнага магната, ідэолага артадаксальнага праваслаўя, другі ― ад духоўнай асобы польска-каталіцкай арыентацыі. Першы погляды Скарыны ставіць у залежнасць ад лютэранства і яўрэйскіх уплываў, другі ― ад гусізма. Паміж гэтымі водзывамі ёсць розніца, але ёсць і нешта агульнае. Гэтым агульным з'яўляецца тое, што і там і тут Скарына безагаворачна прызнаецца ерэтыкам, адступнікам ад тэкстаў «св. писания», чалавекам, варожым афіцыяльнаму царкоўнаму светапогляду.

Водзыў князя Курбскага, вядома, не з'яўляецца доказам сувязі Скарыны ні з рацыяналістычнай ерассю «жыдоўствуючых», ні з лютэранствам. Яго сцвярджэнні аб скарынінскіх кнігах нельга разумець у літаральным сэнсе.

Ва ўяўленні Курбскага ўсякае праяўленне свабоднай Думкі ў пытаннях рэлігіі, відаць, звязвалася з «адступніцтвам» ад хрысціянскай веры, а паняццямі «лютэранства», «жыдоўствуючыя» і да т. п. Курбскі ўвесь поўны старыны, моцна трымаецца царкоўнаславянскай традыцыі, лічыць, што асноўнымі кіраўнікамі духоўнага жыцця павінны быць айцы царквы, тварэнні Іаана Златауста. Яму, кансерватару і зацятаму абаронцу праваслаўнай рэлігіі, былі чужымі як ідэя перакладу кніг «св. писания» на народную мову, так і свабоднае тлумачэнне біблейскіх тэкстаў. І тое і другое магло быць вытлумачана ім як адхіленне ад праваслаўя ў бок пратэстантызма або як рэлігійнае вальнадумства, мяжуючае з ерассю «жыдоўствуючых».

Ужо адна толькі ідэя выдання бібліі на народнай мове з тымі мэтамі і задачамі, якія ставіў перад сабой Скарына, не магла не сустрэць рэзкага асуджэння з боку Курбскага, ідэолага феадальнай верхавінкі. Наогул, гэтая ідэя не знаходзіла, ды і не магла тады знайсці, падтрымкі сярод феадалаў-прыгоннікаў, бо яна супярэчыла іх класавым інтарэсам. Вось чаму і беларускі магнат Г. Хадкевіч і князь Астрожскі не адважыліся выдаваць кнігі рэлігійнага зместу на народнай мове. Вядома, на-

  1. Архив Юго-Западной России, ч. 1, т. VІІІ, вып. 1, стар. 617.