Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/106

Гэта старонка не была вычытаная

прыклад, што Г. Хадкевіч, адкрыўшы друкарню ў Заблудаве, спачатку думаў выдаць тут «Евангелие» на «простой мове». «Помыслив же был есмы и се, иже бы сию книгу, выразумения ради простых людей, преложити на простую молву», ― пісаў ён. Але пазней адмаўляецца ад гэтай думкі і выдае «Евангелие» на стараславянскай мове.

Што датычыць паведамлення А. Сялявы, то і тут патрэбна пэўная асцярожнасць. Зразумела, там, дзе ён гаворыць аб вялікай папулярнасці імя Скарыны ў Беларусі, ён, безумоўна, мае рацыю. Але не на гэта хацеў звярнуць увагу Сялява. Яго водзыў аб Скарыне, трэба думаць, быў выклікан у першую чаргу матывамі палемікі: ва ўмовах рэлігійнай барацьбы, якая абвастрылася пасля Брэсцкай царкоўнай уніі, перад уніяцкім архімандрытам стаяла задача скампраметаваць выданні Скарыны, якія карысталіся велізарным поспехам сярод заходнерускага насельніцтва. А скампраметаваць іх лягчэй за ўсё было, абвінаваціўшы самога выдаўца ў адыходзе ад праваслаўя, у прыхільнасці яго да якой-небудзь плыні ў пратэстантызме. Сялява іменна так і робіць, называю чы Скарыну «гусіцкім ерэтыкам» і прыпісваючы яму затым такое ж вальнадумства ў пытаннях рэлігіі, як Буднаму і іншым прыхільнікам самай радыкальнай плыні ў пратэстантызме, якія, паводле яго слоў, «атруту сваю арыянскую, па-руску друкаваўшы, распаўсюджвалі сярод духавенства».

Аднак уніяцкаму архімандрыту, нягледзячы на яго тэндэнцыйнасць у падыходзе да ацэнкі творчасці Скарыны, нельга адмовіць у адным, іменна ў тым, што ён неяк імкнецца знайсці агульную лінію у развіцці новых, гуманістычных і рацыяналістычных ідэй у славянскіх краінах, пачынаючы Гусам і канчаючы рускімі вальнаДумцамі і беларускімі антытрынітарыямі, — лінію, у цэнтры якой знаходзіцца Скарына, як звязваючае звяно паміж заходнімі і ўсходнімі славянамі. З гэтага боку яго думка заслугоўвае сур'ёзнай увагі. Аднак яго катэгарычнае сцвярджэнне аб прыналежнасці Скарыны да гусізма не абапіраецца ні на якія грунтоўныя крыніцы. Пераклад жа і выданне бібліі на мову свайго народа, выкарыстанне чэшскай бібліі 1506 г. якасці дапаможніка і, нарэшце, дапускаемыя вольнасці ў перакладзе біблейскіх тэкстаў і свабоднае тлумачэнне іх сведчаць толькі аб