Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/109

Гэта старонка не была вычытаная

«Моисеевы книги» называе «столповыми книгами» рускі ерэтык сярэдзіны XVІ ст. Ф. Касой. Біблія дапамагала надаваць законныя і прыймальныя формы любому праяўленню пратэсту супраць панаваўшага ладу і светапогляду.

У якасці сродку прапаганды сваіх ідэй біблію выбраў і Скарына, у якой ён імкнуўся проціпаставіць феадалізаванаму хрысціянству сваёй эпохі скромнае хрысціянства першых вякоў.

Сярэдневяковая феадальная дзяржава, заснаваная на саслоўнай іерархіі, на ўладзе моцнага, не з'яўлялася ідэалам Скарыны. Яго ідэалам, у пэўным сэнсе, была антычная дзяржава, законы якой на яго погляд былі больш разумнымі і справядлівымі, чым законы феадальнай дзяржавы. Асуджаючы самавольствы і бясчынствы феадальнай адміністрацыі, самавольствы і злоўжыванні судзейскіх чыноўнікаў, ён спасылаецца на прыклады з бібліі, на раннехрысціянскую ідэю «аб свабодзе і рознасці», а таксама на прыклады старажытных заканадаўцаў, у тым ліку і на легендарнага Лікурга, якому паданне прыпісвае складанне «дэмакратычных» законаў.

Лічачы, што ад добрай волі мудрага правіцеля залежыць усеагульнае шчасце народа, ён рысуе сабе вобраз асвечанага і вялікадушнага гасудара, свабоднага ад дрэнных схільнасцей і невуцтва. «Справядлівасць» і «міласэрнасць» да падначаленых, «дабротлівасць» і «сціпласць» ― такія важнейшыя рысы гасудара; ён павінен выкараняць беззаконнасць і зло і насаджаць усюды праўду і парадак, абараняючы пры гэтым аднолькава правы ўсіх падданых і садзейнічаючы ўстанаўленню ў сваёй дзяржаве ўнутранага міру і ўсеагульнай гармоніі інтарэсаў. Манарх - гэта нібы слуга народа, які абавязан клапаціцца аб карысці і шчасці свайго народа, аб развіцці сярод культуры і асветы. Вышэй за ўсё Скарына цаніў тых дзяржаўных дзеячоў, якія клапаціліся аб навуцы, аб «совершенных нравах» у сваёй дзяржаве.

Такімі гасударамі, на яго думку, былі старажытныя правіцелі. Яго ідэалам быў біблейскі Саламон, пры якім, як выражаўся Скарына, «был мир и покой по вся времена царства его» і які «не просил еси собе дней многых, ни богатества, ни же душ врагов..., но жадал еси собе