Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/11

Гэта старонка не была вычытаная

А. Вахнянин, О докторе Фр. Скорине и его литературной деятельности, 1879 і інш.).

Адначасова дзейнасць Скарыны вывучаецца за граніцай: у Чэхіі і Польшчы.

У канцы XVІІІ і ў пачатку ХІХ ст. чэшскі вучоны Даброўскі ў радзе сваіх работ (Lіtterarіsche Nachrіchten von eіner Reіse nach Schweden und Russland, Praga, 1796; Anfang von der Skorіnіschen Bіbel-Übersetzung"Slovanka", 1, 1814 і інш.) зрабіў спробу растлумачыцьнекаторыя пытанні, звязаныя з выдавецкай дзейнасцю Скарыны. У прыватнасці, закранаючы пытанне, чаму Скарына выбраў месцам кнігадрукавання г. Прагу, ён выказаў такое меркаванне. Будучы, магчыма, па веравызнанню католікам і карыстаючыся сімпатыяй польскага караля Сігізмунда І, Скарына мог суправаджаць яго ў 1515 г. на кангрэс у Вену, адкуль мог быць паслан каралём у Венецыю разам з пасламі, якія ехалі туды для перагавораў аб міры з туркамі. Там, у Венецыі, ён, як мяркуе Даброўскі, і набыў шрыфт для сваіх выданняў. Затым, вяртаючыся назад, ён спыніўся ў Празе і заснаваў тут сваю друкарню. Скарына мог поўнасцю разлічваць на поспех свайго намеру ў Празе, бо у чэхаў у гэты час быў ужо гатовы пераклад бібліі, выданай у Венецыі ў 1506 г., а ў самым горадзе былі вопытныя і праслаўленыя майстры кнігадрукарскай справы. Важна мець на ўвазе таксама тую акалічнасць, што Чэхія знаходзілася тады пад апекай Сігізмунда І у сувязі з малалецтвам чэшскага караля Людовіка. Калі ж Чэхія ў 1519 г. выйшла з-пад апекі польскага караля, Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Літву, дзе працягваў сваю дзейнасць па перакладу і выданню кніг. Да гэтага меркавання Даброўскага пазней далучыліся С. Б. Ліндэ (O lіteratyrze rossyyskіey-Pamіętnіk warszawskі, Warszawa, T. 2, 3, 1815 и т. 4, 5, 1816), Н. М. Карамзін (История государства Российского, т. 1, изд. 2-е, Спб, 1818), A. loxep (Obraz bіblіografіczno-Hіstoryczny lіteratury і nauk w Polsce, т. ІІ, Wіlno, 1842), М. Вішнеўскі (Hіstorya lіteratury Polskіej, т. VІ, w Krakowіe, 1844) і некаторыя іншыя даследчыкі.

3 кожным новым дзесяцігоддзем Скарына набывае ўсё больш шырокую вядомасць. Вучоныя ўсё часцей і часцей выказваюць розныя меркаванні адносна характару выданых ім кніг, рэлігійных пазіцый, нацыяналь-