Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/110

Гэта старонка не была вычытаная

мудрости к научению судов»[1]. Другім такім «милостником науки и мудрости», паводле слоу Скарыны, быў Пталамей, які палічыў за лепшае «оставити в науце и в книгах вечную славу и паметь свою, нежели во тленных великих царскых сокровищах»[2].

У прадмове да кнігі «Иисуса Сирахова» Скарына адзначаў, што ім (Пталамеем) была заснавана вядомая александрыйская бібліятэка-«книжица», якая налічвала каля 40 тысяч тамоў. Гэтая «книжица» была добра вядома старажытным вучоным і служыла для іх крыніцай ведаў і мудрасці. Так, азнаёміўшыся з ёй, яўрэйскі кніжнік Ісус Сірахоў напісаў адну з кніг бібліі, названую яго імем: «и возревновал есть тому дабы оставил теже и по себе паметь, яко и предкове его оставили суть, дабы паметь его не загинула вовеки»[3]. Гэтая кніга, як гаворыць Скарына, была напісана Ісусам Сіpaxoвым у ІІІ ст. да н. э. Пазней, у V ст., яна была перакладзена з грэчаскай на лацінскую мову.

На думку Скарыны, заняткі навукамі складаюць сапраўднае шчасце чалавека, і чалавек абавязан да гэтага імкнуцца. Сапраўдны філосаф, вучоны, дзяржаўны дзеяч павінен задавольвацца скромнымі ўмовамі жыцця і ўсё, у тым ліку багацце, лічыць пустым, апрача навукі і дабрачыннасці. Бо асноўнымі ўстоямі маральнага жыцця з'яўляюцца, з аднаго боку, «мудрасць» (дасягаемая дзякуючы вывучэнню навук) і «добрыя справы» (г. зн. быць справядлівым і рабіць дабро, аддаваць сябе цалкам служэнню інтарэсам свайго народа). «Без мудрости и без добрых обычаев, ― гаворыць ён, ― не ест мощно почстиве жити людем посполитым на земле»[4]. Адсюль задача разумовага і маральнага ўдасканальвання чалавецтва.

  1. "Предъсловие въ притчи премудраго Саломона царя Израилева", л. А аб-B. Між іншым такой жа высокай думкі аб Саламоне была і "Byчоная дружына" Пятра 1: выхваляючы заслугі Пятра перад айчынай, і Пракаповіч, і Тацішчаў, і Канцімір звычайна параўноўвалі яго з Саламонам. Поўныя захаплення водзывы аб Саламоне як аб, мудрым" чалавеку сустракаюцца і ў іншых перадавых мысліцеляў, напрыклад, у англійскіх матэрыялістаў Бэкана і Лока.
  2. "Другая предъмолва доктора Франъциска Скороны въ книгу Иисуса Сирахова", л. Г.
  3. Там жа, л. Габ.
  4. "Предъсловие въ притчи премудраго Саломона царя Израилева", л. Д.