Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/111

Гэта старонка не была вычытаная

Цікавымі з'яўляюцца выказванні Скарыны аб так званым натуральным праве. Мысліцель лічыў, што чалавечае грамадства «бывает справовано» (арганізавана) дваякага роду законамі-законам «прироженым» (натуральным) і законам «написаным»: «или от бога даным, яко суть книги Моисеевы и светое Евангелие, или от людей установленным, яко... права земская, еже единый кажный народ с своими старейшими ухвалили суть подле якожеся им налепей видело быти»[1].

У натуральным стане да паяўлення «пісаных» законаў людзі жылі па ўнутрана ўласціваму ім боскаму закону прыроды: «А тако прежде всех законов или прав писаных, — гаворыць Скарына, ― закон прироженый всем людем от господа бога дан ест»[2]. Гэты закон уступае ў сілу адразу ж пасля паяўлення на зямлі першага чалавека; ён «написан ест в сердци единого каждого человека» і таму ён «сам собе суть закон». Ён наказвае рабіць дабро і пазбягаць зла, імкнуцца да мірнага жыцця, не парушаючы спакою другіх. Большасць людзей наогул па сваёй прыродзе схільна да дабрачыннасці, праўды і справядлівасці. У адпаведнасці з гэтым галоўны прынцып «прироженого» закона ўказвае: «То чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хочеши от иных имети»[3].

Але з цягам часу людзі адхіляюцца ад натуральных вяленняў розуму, дабра і справядлівасці. Надыходзіць такі перыяд у жыцці грамадства, калі пачынаюць лютаваць хцівасць і ўладалюбства, грабяжы і забойствы, нездаволенне і міжусобіцы, калі знікае вайна усіх супраць усіх (Каін забівае свайго брата Авеля і г. д.). У гэтых умовах натуральная свабода і роўнасць ператвараюцца у сваю працілегласць. Пачуццё страху і няўпэўненасці ахоплівае ўсіх членаў грамадства, у якім злыя людзі атрымліваюць магчымасць прыгнятаць людзей дабрачынных, шырока прымяняючы для дасягнення сваіх мэт розныя недазволеныя сродкі, як напрыклад «убийство, прелюбыдеание, ненависть, татьба, несправедливость,

  1. "Сказание доктора Франъциска Скорнны с Полоцька въ книги втораго закону Моісеова", л. В.
  2. Там жа.
  3. Там жа, л. А аб.