Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/112

Гэта старонка не была вычытаная

злоймание, неволя, досаждение, гордость, злоречение, нелютость, клеветание, зависть и иная тым подобная злая быти»[1].

Але сама прырода чалавека патрабуе спынення ўсеагульнай вайны і падтрымання мірнага агульнажыцця для ўласнага самазахавання. З гэтай мэтай і былі створаны «пісаныя» законы, якія павінны служыць грамадскай бяспецы, дабру і справядлівасці, уціхамірваць сілаю злых і ганебных людзей, прыносячых сваімі дамаганнямі і карыслівасцю пастаянныя турботы і пакуты людзям добрым і сумленным. «И вчинены суть права или закон для людей злых, — адзначае Скарына, — абы боячися казни усмирили смелость свою, и моци не имели иным ушкодити, и абы добрые межи злыми в покои жити могли».[2]

Людзі ўстанаўліваюць законы ў сваіх інтарэсах; у залежнасці ад разнастайнасці чалавечых інтарэсаў законы бываюць розныя ў розных народаў і ў розны час. Аднак, нягледзячы на існуючыя адрозненні, у аснове іх павінны ляжаць некаторыя агульныя прынцыпы, вынікаючыя з галоўнага прынцыпу натуральнага закону. Гэтымі агульнымі прынцыпамі, згодна Скарыне, з'яўляюцца: прынцып справядлівасці; прынцып адпаведнасці духу часу і асаблівасцям умоў жыцця данага народа; прынцып задавальнення імкненняў большасці жыхароў данай краіны. Сваю думку ён фармулюе наступным чынам: «Толико в том хотятся згожити абы были права их или закон почтивый, справедливый, можный, потребный, пожиточный, подле прирожения, подлуг обычаев земли, часу и месту пригожый, и явный не имея в собе закрытости: не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму написанный»[3].

Жадаючы пазнаёміць свайго чытача з гісторыяй узнікнення «пісаных» законаў, ён, адыходзячы ад бібліі, паведамляе імёны першых заканадаўцаў, якім гісторыя прыпісвае складанне законаў у краінах класічнай старажытнасці. У прадмове да кніг першых Царстваў ён піша: «Яко греком царь Фороней именем, найпервый права пописал; египтяном Меркурий Тримеист; афиняном Солон

  1. "Сказание доктора Франъциска Скорины с Полоцька въ книги втораго закону Моісеова", л. В аб.
  2. Там жа.
  3. Там жа (курсіў наш).