Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/113

Гэта старонка не была вычытаная

философ; ляцедимоняном же Ликург царь их; а римляном Нума Помпейус, он же был ест вторый по царю Ромуле, и тым теж обычаем инии цари или люди мудрыи, иным народом неякии книги, письма, уставы, права, науку или закон оставили суть, их же всех для краткости не ест потреба ту припоминати».

Скарына ўлічвае ўзросшую цікавасць гарадскога насельніцтва Беларусі да юрыдычных ведаў у сувязі з «Магдэбургскім правам», якое тут развівалася, і ў прадмове да «Второзакония» падрабязна спыняецца на характарыстыцы некаторых, з яго пункту гледжання, найбольш важных «пісаных» законаў. «Потреба теж веда ти, — гаворыць ён, иже закон или право разноличнеся от людей называеть. Едино посполитое понеже от всех народов посполите соблюдаемо ест. Яко мужа и жены почтивое случение, детей пильное выхование, близкоживущих схожение, речи позыченое наращи; насилию силою отпрение». Вышэйшым прынцыпам, на якім павінна быць заснавана «посполитое» права (ён жа з'яўляецца і вышэйшым прынцыпам сацыяльнай справядлıвасці), Скарына лічыць раннехрысціянскую формулу: «Ровная свобода всем, общее имение всех». Хто гэтага патрабавання не прызнае, той зяляецца адступнікам ад хрысціянства. «Другое право, — далей гаворыць ён, — языческое, от многих убо языков ухвалено ест. Яко земль чужих мечем доставание, градов и мест утвержение, послов без переказы отпущение; миру до часу прирченого выполнение, войны неприятелем своим оповедание». Далей ён выдзяляе асобна рыцарскае або ваеннае права, адміністрацыйнае права, царскае права, марское права, купецкае права і спыняецца на характарыстыцы кожнага з іх у паасобку. Важна падкрэсліць пры гэтым, што ён тут мае на ўвазе чыста свецкія інтарэсы. Ён імкнецца і чытача вывесці за межы рэлігійнага светаадчування і пазнаёміць яго з навукай аб праве, якая ў той час ужо развівалася ў нашай краіне.

Непасрэдна з вучэння Скарыны аб праве вынікаюць і развіваемыя ім у прадмове да кнігі «Судей» погляды на пытанне аб арганізацыі суда і прынцыпах яго пабудовы. Скарына разглядаў суд як орган, які павінен выконваць у дзяржаве свайго роду выхаваўчыя функцыі. Таму ён павінен быць заснаван на пачатках справядлівасці, без злоўжыванняў і прымянення насілля. Суддзі ж павінны