Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/114

Гэта старонка не была вычытаная

выбірацца з ліку людзей высокамаральных і сумленных, свабодных ад імкнення выкарыстоўваць сваё становішча ў карыслівых мэтах. Неабходна, каб яны адносіліся справядліва і гуманна да простых людзей, каб «не справовали суть их, яко цари или властели, вышний силу имеюще над ними, но яко ровний и товариши, раду им даючи и справедливость межи ними чинячи». «Да судят людей судом справедливым, — заканчвае ён, — и да не уклонятся ни на жадную страну, и да не зрять на лица, и не приймають даров; понеже дарове ослепляють очи мудрых людей, изменяють слова справедливых»[1].

Гэтае патрабаванне ўзята Скарынаю з бібліі і прыводзіцца не выпадкова. За ім скрываецца пратэст супраць феадальна-прыгонніцкіх парадкаў. Прыкрываючыся біблейскімі тэкстамі, Скарына патрабуе ліквідацыі злоўжыванняў уладай з боку пануючых класаў і арганізацыі суда на «справядлівых» прынцыпах. Ён асуджае феадальную анархію, проціпастаўляючы ёй грамадства, якое нічога не ведала «аб шматскладанай, штучнай феадальнай іерархіі».

Скарына па-свойму, з пазіцыі ідэалогіі свайго саслоўя, адлюстраваў перажываемы у той час крызіс у сувязі з працэсам заняволення сялянства і ўзмацненнем сацыяльнага і нацыянальнага гнёту працоўных мас Беларусі. Ён мог думаць і гаварыць аб гэтым таму, што гэты працэс (які вёў да павелічэння маёмаснай няроўнасці сярод насельніцтва, да расшырэння правоў магнатаў і шляхты і да ўшчымлення правоў простага люду) адбываўся на яго вачах. Іменна ў перыяд жыцця Скарыны шляхціч станавіўся ў вёсцы адзіным паўнаўладным гаспадаром і вышэйшым суддзёй. Ён мог рабіць усякія беззаконні, прымяняць насіллі ў адносінах да падуладных яму сялян, не несучы за гэта ніякай адказнасці. У той жа час у гарадах самавольнічалі войт, рада, выбіраемая з ліку гарадской верхавінкі, бурмістры і калегія лаўнікаў, у руках якіх знаходзілася ўся судовая ўлада. І ў вёсцы і ў горадзе ў судах засядалі, такім чынам, асобы, якія абаранялі выключна інтарэсы феадальных уласнікаў, найбольш уплывовых багацеяў. Усюды панавалі судовае самавольства, прадажніцтва судзейскіх чыноўнікаў, хабарніцтва, скнарніцтва.

  1. Прадмова да кнігі ,Судей", л. Г; параўн. "Второзаконие*, XVІ, 19.