Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/115

Гэта старонка не была вычытаная

Выступаючы супраць усіх гэтых злоўжыванняў, Скарына патрабаваў строгага захавання законаў, нарміруючых усе бакі жыцця грамадства. Далёкі ад разумення сацыяльных працэсаў, ён наіўна веры у тое, што шляхам павучэнняў, прыкладамі з бібліі можна ўгаварыць феадалаў перабудаваць дзеючы пры феадалізме суд на справядлівых асновах, знішчыць дзікія самавольствы, бясчынствы і да т. п. з'явы, уласцівыя феадальнаму грамадству.

Сказанага дастаткова, каб мець уяўленне аб прававых поглядах Скарыны. Ён разважае абстрактна, прытрымліваючыся пункту гледжання «вечных ісцін», «вечных маральных правіл», прыводзячы ў адпаведнасць свае думкі з біблейскімі палажэннямі. І хоць у яго ёсць выказванні аб залежнасці «пісаных» законаў ад умоў, месца і часу, аднак у цэлым ён разглядае права як прадукт некаторых пастаянных уласцівасцей людзей. У сваіх разважаннях ён зыходзіць з ідэальнага ўяўлення аб адзінай і нязменнай «прыродзе» чалавека. Ён ігнаруе класавую прыроду феадальнага суда, дзяржаўна-прававых устаноў, разглядае дзяржаву як нейкую надкласавую сілу, якая стаіць над грамадствам і заклікана клапаціцца аб шчасці ўсіх слаёў насельніцтва; ён лічыць, што асноўным прынцыпам дзеючых у дзяржаве законаў з'яўляецца: сумленна жыць і не рабіць зла другім.

Ф. Энгельс указвае: «...маштабам, якім вымяраецца, што адносіцца да натуральнага права і што да яго не адносіцца, з'яўляецца абстрактнейшы выраз самога права — справядлівасць». І далей ён тлумачыць: «А гэтая справядлівасць заўсёды ўяўляла сабой толькі ідэалагізаванае, узнесенае ў нябёсы выражэнне існуючых канамічных адносін або з іх кансерватыўнага, або з іх рэвалюцыйнага боку»[1].

Часцей за ўсё натуральнае права як ідэальнае, справядлівае права, процістаўлялася дзейнічаўшаму ў данай дзяржаве праву як «несправядліваму» і «неразумнаму». Так, напрыклад, у XVІІ-XVІІІ стст. ідэя натуральнага права з'яўлялася ідэалагічнай зброяй буржуазіі, накіраванай супраць феадальнага ладу. Прадстаўнікамі натуральнаправавых поглядаў у ХVІІ ст. у Англіі былі — Дж. Мільтан, Дж. Лок; у Галандыі — Гуго Гроцый, Б. Спі-

  1. К. Маркс, Ф. Энгельс. Избранные произведения, т. 1, 1948, стар. 577.