Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/117

Гэта старонка не была вычытаная

тай ім з «Деяний апостолов»[1]. Гэта вельмі характэрна, бо пад лозунгам звароту да першапачатковага хрысціянства і аднаўлення чыстага «слова божия» ў XV-XVІ стст. выступалі толькі апазіцыйна настроеныя элементы ў адносінах да феадалізма і перш за ўсё ў адносінах чаўшай яго царквы. Усякі варожы царкве рух выступаў пад прыкрыццём рэлігійнасці, з'яўляючыся з выгляду нібы аднаўленнем ранняга хрысціянства, яго выратаваннем ад наступіўшага выраджэння; але пры гэтым, як адзначае Ф. Энгельс, усякі раз за гэтай рэлігійнай экзальтацыяй скрываліся вельмі станоўчыя матэрыяльныя інтарэсы[2].

Асабліва моцна захапленне ідэалогіяй ранняга хрысціянства адчувалася ў перыяд рэфармацыі. Вядома, што такія ўмераныя рэфарматары, як Лютэр, Меланхтон, Кальвін, прыстасавалі вучэнне аб «свабодзе ва Хрысце» да сваёй адмовы ў паслушэнстве папе і каталіцкай царкве. Ідэолаг сялянска-плебейскага лагера ў Германіі Т. Мюнцэр выступаў з патрабаваннем неадкладнага ўстанаўлення «царства божыя» на зямлі, г. зн. такога грамадскага ладу, пры якім не павінна быць ні класавых адрозненняў, ні прыватнай уласнасці, ні чужой грамадству дзяржаўнай улады. «Усе работы і маёмасць, — сцвярджаў ён, — павінны стаць агульнымі, павінна быць праведзена самая поўная роўнасць. І хоць Мюнцэр абгрунтоўваў сваю праграму спасылкамі на раннехрысціянскае вучэнне аб «равенстве сынов божиих», аднак, як указваў Ф. Энгельс, у яго «камуністычныя намёкі ўпершыню становяцца выяўленнем патрэбнасцей рэальнай грамадскай групы; у яго ўпершыню яны фармулююцца з вядомай акрэсленасцю; пачынаючы з яго, мы сустра-

  1. Параўнай:
    "Деяния апостолов" Скорина, предисловие к „Второзаконию"
    "Все же верующие были вместе, и имели все общее"

    (Гл. 2, 44).

    "У множества же уверовавших было одно сердце и одна душа; и никто ничего из имения своего не называл своим, но все у них было общее" (Гл. 4, 32).

    "Ровная свобода всем, общее имение всех. Тым законом живяху верующий во Христа по вшествии его на небеса, яко пишет. Народу же веровавшему бе серце едино и душа едина и имение едино, никтоже что от имения своего глаголяще свое быти, но бяху им вся обща" (л. Г).
  2. К. Маркс и Ф. Энгельс. Соч., т. XVІ, ч. 2, стар. 410.