Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/118

Гэта старонка не была вычытаная

каем іх зноў ва ўсякім вялікім народным патрасенні, пакуль яны паступова не зліваюцца з сучасным пралетарскім рухам...»[1]

У гэтых адносінах Скарына значна ўступае Мюнцэру. Яго патрабаванні характарызуюцца неакрэсленасцю, супярэчлівасцю, туманнай няспеласцю. І тут ёсць свая аб'ектыўная логіка. Мюнцэр узняўся на грэбені нямецкай рэфармацыі як правадыр і выразнік інтарэсаў сялянства і плебейства. Удзел апошняга ў руху надаў яго праграме баявы, рэвалюцыйны напрамак. У Беларусі справа аб стаяла інакш. Тут у гэты час не было яшчэ такой грамадскай сілы (плебейства), якая магла выступіць супраць асноў феадалізма і выставіць пэўныя патрабаванні. Найбольш прыгнечаным класам з'яўлялася сялянства, у якога з прычыны яго класавага становішча не было і не магло быць у той час выразнага ўсведамлення сваіх мэт і задач. У адрозненне ад краін Заходняй Еўропы, і ў прыватнасці Германіі, дзе ў XV і пачатку XVІ ст. атрымалі шырокае распаўсюджанне «камуністычныя» і сацыяльна-рэфарматарскія вучэнні, ерась нізоў, выступаўшая з патрабаваннем агульнасці маёмасцей і поўнай роўнасці, у Беларусі «камуністычныя» тэндэнцыі ў гэты час былі яшчэ вельмі слабыя. Тут усе грамадскія пытанні вярцеліся галоўным чынам вакол вызваленчай барацьбы беларускага народа за сваю незалежнасць.

Зразумела, што ў тых канкрэтна-гістарычных умовах развіцця Беларусі не мог з'явіцца чалавек, падобны на Мюнцэра. Гістарычныя дзеячы, як вядома, заўсёды звязаны з «целам свайго народа», іх дзейнасць абумоўлена комплексам акалічнасцей і асаблівасцямі развіцця той ці іншай краіны ў пэўную гістарычную эпоху. Падобна таму, як «чалавецтва ставіць сабе заўсёды толькі такія задачы, якія яно можа вырашыць», так і кожны мысліцель можа думаць і гаварыць толькі аб тых пытаннях, якія пастаўлены жыццём, дыктуюцца ходам грамадскага развіцця перш за ўсё яго краіны, і вырашаць іх адпаведна з жаданнямі і інтарэсамі свайго класа.

Гаворачы, таму, аб грамадскіх поглядах Скарыны, трэба мець на ўвазе, што іх няспеласць, абмежаванасць былі абумоўлены няразвітасцю грамадскіх адносін і форм класавай барацьбы ў Беларусі таго перыяду, неразуменнем ім законаў гістарычнага працэсу і ўдзелу ў

  1. К. Маркс и Ф. Энгельс. Соч., т. VІІІ, стар. 139.