най прыналежнасці і да т. п. Так, у сярэдзіне XІX ст. некаторыя вучоныя пачынаюць схіляцца да думкі, быццам бы скарына быў пратэстантам і прадвеснікам царкоўнай рэфармацыі ў Беларусі. Першым гэтую думку выказаў Б. Капітар, які паведаміў аб тым, што нібыта Скарына, які выступаў пад імем Francіscus Polonus, y 1525 г. пабываў у Вітэнбергу, дзе на абедзе ў Меланхтона сустракаўся і гутарыў з Лютэрам. Апошні прызнаў у ім чалавека вялікіх ведаў і розуму і запрасіў яго да сябе, але потым перадумаў, баючыся, што Francіscus Polonus, магчыма, спецыяльна падасланы да яго агент каталіцкіх епіскапаў. «За зносіны з самым чортам» Francіscus Polonus быў прыцягнут да духоўнага суда, але пазбегнуў пакарання, уцёкшы з Вітэнберга[1].
На падставе паведамленняў Б. Капітара Я. Ф. Галавацкі пазней зрабіў вывад, што Скарына пачаў свой пераклад бібліі на народную мову пад уплывам ідэй Лютэра і Меланхтона, з якімі ён нібыта пазнаёміўся ў час знаходжання ў Германіі, дзе ён мог бачыць гатовы «пераклад бібліі лютаравай». Адсюль ён рабіў вывад, што «праваслаўныя Русіны» павінны былі з недавер'ем адносіцца да перакладу «асветніка самазванца» Скарыны[2]. Думкі гэтай прытрымліваліся таксама О. Аганоўскі, І. Чыстовіч, І. Галамбек і іншыя аўтары. Аднак яна вельмі лёгка можа быць абвергнута, бо не адпавядае гістарычнай праўдзе. Вядома, што Лютэр выступіў са сваім вучэннем публічна ў 1517 г., а біблія ў яго перакладзе на нямецкую мову была выдана толькі ў 1522-1534 гг.[3] Як відаць, Скарына незалежна ад Лютэра і раней яго прыйшоў да думкі друкавання кніг на зразумелай для народных мас мове; ён пераадолеў царкоўнаславянскі кансерватызм за некалькі год да таго, як Лютэр адважыўся зрабіць такі крок у адносінах да лацінскай мовы.