Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/120

Гэта старонка не была вычытаная

У хрысцінястве заўсёды мірна спалучаліся неакрэсленае, расплыўчатае патрабаванне роўнасці з прызнаннем прыватнай уласнасці і падзелу грамадства на паноў рабоў, нянавісць да багацця і глухія заклікі да барацьбы з пропаведдзю смірэння і пакорлівасці, міласэрнасці і непраціўлення злу насіллем. Хрысціянства толькі абяцала працоўным масам пазбаўленне ад пакут, але ніколі не выступала за ажыццяўленне сацыяльнай перабудовы свету. Яго патрабаванні не былі патрабаваннямі сапраўднага шчасця народа, а толькі яго летуценнага шчасця — на небе, у «вечным жыцці» пасля смерці.

Што датычыць Скарыны, то ў яго намёкі аб устанаўленні агульнасці маёмасці, раўнапраўя брацтва ўсіх людзей пры справядлівых судах і асвечаных гасударах выступаюць яшчэ слабей, чым, напрыклад, у паслядоўнікаў раннехрысціянскага вучэння ў Заходняй Еўропе. Нягледзячы на фармальнае прызнанне роўнасці (пры якой фактычна ігнараваліся маёмасныя адрозненні паміж багатымі і беднымі), ён па сутнасці застаецца абаронцай прыватнай уласнасці і эксплуататарскага ладу. Ён прызнае падзел грамадства на рабоў і паноў і заклікае першых «до часу терпети и на бога вскладати», бо, моў, згодна з вучэннем «апосталаў», «богатые, обидяще убогих, приимут отомщение»[1].

Грамадскія погляды Скарыны супярэчлівыя і абмежаваныя гістарычна і класава. З аднаго боку, ён адкрыта выражае свае сімпатыі ніжэйшым слаям грамадства, якія знаходзіліся ў поўным бяспраўі і заняволенні, выкарыстоўвае, як ерэтыкі, біблейскія і евангельскія тэксты для крытыкі феадальнага ладу, выступае за роўнасць усіх людзей перад законам; але, з другога боку, ён стаіць за захаванне існуючага, некалькі падцыраванага, падсалоджанага феадальнага ладу, прапаведуе пасіўнасць, пакорлівасць, неўмяшанне ў ход падзей, лічачы, што ўсякае зло і несправядлівасць будуць пакараны самім богам. Спасылаючыся на «пасланні апостала Паўла», ён гаворыць, што гэтыя пасланні «велят князем и властелем повиноватися». «Родители же дабы питали и навчали чада своя, потому ж и слузи абы верни были господе своей и господа не обидели слуг своих»[2].

  1. Гл. яго «Апостол» («Послание Яковлева», л. А аб.).
  2. Гл. яго «Апостол» («Послание апостола Павла к Титу», л. РНЗ аб. і «Послание апостола Павла к эфесянам», л. Раб.).