Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/123

Гэта старонка не была вычытаная

гарачым прапагандыстам асветы народа і лічыць сваім свяшчэнным абавязкам служыць «посполитому доброму».

Важна пры гэтым улічваць і некаторыя біяграфічныя даныя. Ён быў выхадцам з сям'і збяднеўшага полацкага купца; паводле дакументаў Падуанскага універсітэта, ён фігурыруе як «бедны доктар мастацтваў», які прасіў дапусціць яго да здачы экзаменаў на ступень доктара медыцыны бясплатна; у далейшым вучоны займаецца ўсё жыццё працоўнай дзейнасцю (працуе перакладчыкам і выдаўцом кніг, урачом, садаводам-батанікам) і памірае ў беднасці, пакінуўшы пасля сябе толькі кнігі, ды даўгавыя абавязацельствы.

Усё гэта так. Але ці можна з гэтага зрабіць вывад, што Скарына з'яўляўся ідэолагам сялянства і гарадской беднаты? Як вядома, марксізм вучыць, што быць ідэолагам якога-небудзь класа, значыць, выражаць інтарэсы гэтага класа, тэарэтычна ставіць тыя ж мэты і задачы, да якіх гэты клас прыходзіць практычна ў жыцці, зыходзячы з свайго грамадскага становішча. Калі браць за аснову гэты крытэрый, то стане зразумелым, што культурна-асветніцкая дзейнасць Скарыны адпавядала запатрабаванням сярэдніх слаёў гараджан, якія выступалі супраць манаполіі на адукацыю духавенства і хацелі мець справу з адукаваным народам. Іменна іх культурныя запатрабаванні і павінны былі задаволіць кнігі Скарыны з напісанымі да іх прадмовамі.

Па сутнасці Скарына і сам належаў да гэтага caслоўя, якое стаяла ў апазіцыі да феадальнага ладу царквы, але ў сілу сваёй класавай нясталасці яшчэ не здольнага на рашучую барацьбу супраць феадалізма. Усё супраціўленне купецкага саслоўя праяўлялася тады толькі ў форме пасіўнага пратэсту супраць існуючага ладу, у абароне і ахоўванні сваіх эканамічных і палітычных правоў у рамках феадальных вытворчых адносін.

Зразумела, што думкі Скарыны вызначаліся больш шырокімі катэгорыямі і паняццямі, чым у прадстаўнікоў яго саслоўя. Яго дзейнасць і творчасць выйшлі далёка за межы вузка саслоўных рамак. Друкуючы кнігі на мове, даступнай свайму народу, ён імкнуўся данесці веды да мас, да простых людзей. Але па сваіх грамадска-палітычных поглядах ён усё ж такі застаецца ў цэлым прадстаўніком гараджан і перш за ўсё сярэдніх і мелкіх купцоў.