Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/128

Гэта старонка не была вычытаная

Скарыны[1]. Гэта адно з самых ранніх вядомых нам указанняў аб скарынінскіх выданнях. Некалькі пазней аб іх упамінае князь А. Курбскі, які у сваім «Послании к старцу Васьяну» пісаў, што ён сам бачыў і чытаў іх[2]. Іншыя указанні аб знаходжанні кніг Скарыны ў розных асоб, манастырах, у бібліятэках праваслаўных брацтваў адносяцца да XVІІ ст. Так, у пераліку рэчаў Івана Рабкі (лістапад 1604 г.), якія знаходзіліся «ў каменным доме Віленскага Св. Духава манастыра», ёсць побач з іншымі кнігамі і «псалтыр Скоринина друку»[3]. У завяшчанні брэсцкага мешчаніна Гурына Фёдаравіча (1624 г.) адпісваецца розным асобам рад кніг духоўнага зместу, сярод якіх асабліва выдзяляюцца апостол и псалтир друку Скоринина»[4]. Некалькі біблейскіх кніг Скарыны уваходзіць у рэестр рускіх кніг Супрасльскага манастыра па вопісу 1654 г. (жнівень), і сярод іх, у прыватнасці, «Книг Иова Великого, друку Скорининого 3»[5]. У вопісе маëмасці (кастрычнік 1649 г.), якая засталася пасля смерці віленскага бургамістра Сцяпана Лябедзіча ў ліку «рускіх кніг», указваецца «Apostol Scoryny іn 8»[6]. У вопісе рухомай маёмасці, якая належала маларасійскаму гетману Івану Самайловічу і яго сынам Грыгорыю і Якаву, якіх ложна абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе па даносу Мазепы (1690 г.), таксама ёсць «книга первых Царств, пераведзена на русский язык доктором Франциским Скориним сином з града Полоцка»[7].

Ёсць усе падставы лічыць, што выданнямі Скарыны ў XVІ-XVІІ стст. карысталіся праваслаўныя брацтвы — арганізатары барацьбы беларускага і ўкраінскага народаў супраць паланізацыі і акаталічвання, якія з другой палавіны XVІ ст. узялі на сябе ўвесь цяжар школьнай і друкарскай справы, паколькі і тое і другое магло быць выкарыстана ў якасці важнейшага сродку абароны сваёй народнасці, роднай культуры і мовы. У тым, што іх ведалі віленскія братчыкі, няма ніякага сумнення. Але не толькі ў Вільна ведалі і чыталі кнігі Скарыны. Захавалі-

  1. Археограф. сборник документов, VІ, 13.
  2. Письма князя А. М. Курбскага к разным лицам, стар. 43-45.
  3. АВАҚ, т. ХХХІІІ, стар. 164.
  4. Там жа, т. VІ, стар. 243.
  5. Археограф. сборник документов, т. ІX, стар. 204.
  6. АВАҚ, т. ІХ, стар. 483.
  7. Русская историческая библиотека (РИБ), т. VІІІ, сл. 1073.