Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/129

Гэта старонка не была вычытаная

ся указанні аб знаходжанні іх у брацкіх бібліятэках іншых гарадоў Беларусі і Украіны. Так, напрыклад, у рэестры Львоўскага стаўрапігіяльнага брацтва[1], які быў складзен у 1601 г., ёсць наступныя кнігі Скарыны: «Книга на десту, зовемая Библия [выдан.] доктором францешком», «Книга на полдесту, зовемая Катехизис, францешкова друку», «Книга о премудрости Соломона Францешкова друку»[2].

Аб тым, што кнігі Скарыны былі вядомы братчыкам, можна меркаваць яшчэ і па тым, што аб іх упамінаюць у сваіх сачыненнях некаторыя заходнерускія палемісты XVІ-XVІІ стст., якія самі з'яўляліся членамі праваслаўных брацтваў, або былі звязаны з імі самым цесным чынам. Так, вядомы палеміст ХVІІ ст. Захарый Капысценскі прыводзіць вытрымкі з Скарыны ў сваёй «Палинодии» —— палямічным сачыненні супраць езуітаў. Аб біблейскіх кнігах Скарыны ведае таксама вядомы ўкраінскі публіцыст канца XVІ і пачатку ХVІІ ст. Іван Вышэнскі[3]. У аўтара палемічнага сачынення «О единой вере» Васілія Астрожскага, дзе ён палемізуе з каталіцкімі тэолагамі па пытанню аб цэнтры хрысціянскага свету[4], можна знайсці таксама некаторую сувязь з асобнымі месцамі з «Малой подорожной книжицы» Скарыны.

У Беларусі і на Украіне попыт на кнігі Скарыны быў вельмі вялікі. Іх нярэдка перапісвалі: у адных выпадках з захаваннем прадмоў і імя самога Скарыны, у другіх — з заменай яго імя іншым. П. В. Уладзіміраў называе некалькі спісаў, якія, паводле яго слоў, «несумненна спісаны з друкаваных выданняў Скарыны». Гэта рукапіс збору М. П. Пагодзіна, № 86 («Иисус Сирахов»), рукапіс збоpy гр. Талстова, ІІ, № 267 («Притчи», «Премудрость», «Песнь песней», «Екклесиаст» і «Иисус Сирахов») і

  1. Стаўрапігіяльнае брацтва - незалежнае ад епіскапскага суда і падпарадкаванае патрыяршаму суду.
  2. С. Голубев. П. Могила и его сподвижники, т. І, Кіеў 1883, дадатак, XXІ, стар. 169. Адносна «Катехизиса», упамінаемага ў спісах бібліятэкі львоўскага праваслаўнага брацтва, дакладна не ўстаноўлена, ці быў ён сапраўды надрукаван Скарынаю. В. Пліс, напрыклад, лічыць, што гэта ёсць «Катехизис» С. Буднага, надрукаваны такім жа шрыфтам, як і біблія Скарыны (гл. яго «Симон Будный и его сектантская и литературная деятельность в Литве и Западной Руси», «Христианское чтение», т. CCXLІІ, ч. І, Петраград, 1914, стар. 1157).
  3. «Бібліологичні вісти», КіЇв, 1924, стар. 23.
  4. Гл. РИБ, т. VІІ, сл. 803.