Старонка:Aleksiutovic Mikalaj.Skaryna.Jaho dziejnasc i svietapohlad.djvu/13

Гэта старонка не была вычытаная

Сур'ёзныя пярэчанні выклікае і паведамленне Б. Капітара. Па-першае, у нас някіх падстаў лічыць, што чалавек, які выступае пад імем Francіscus Polonus, быў іменна наш доктар Скарына. Па-другое, у 1525 г. і ў папярэдні перыяд Скарына быў занят арганізацыяй у Вільна сваёй друкарні і выданнем «Апостола».

Пры разглядзе літаратуры аб Скарыне дваранска-буржуазнага перыяду кідаецца ў вочы адна агульная для яе рыса—выстаўленне на першы план канфесіянальнага пытання і звязаны з гэтым падыход да вырашэння усіх іншых пытанняў. Дваранска-буржуазныя вучоныя спрачаліся перш за ўсё аб тым, да якога веравызнання належаў Скарына, які характар мелі яго выданні. Адны, напрыклад, лічылі яго праваслаўным, другія-дзеячом у карысць пашырэння ў Беларусі каталіцызма, трэція бачылі ў ім прапаведніка пратэстанцкіх ідэй і, нарэшце, чацвёртыя сцвярджалі, што ён належаў да прыхільнікаў уніяцкай царквы.

Часта дваранска-буржуазныя вучоныя ва ўгоду сваёй вузкакласавай, антынароднай пазіцыі свядома скажалі і выхалашчвалі асобныя факты, якія мелі прынцыпова важнае значэнне для разумення дзейнасці беларускага вучонага; яны змазвалі дэмакратычную тэндэнцыю яго поглядаў, стараліся высунуць на першы план усё тое, у чым ён аддаваў даніну старому, і ўмоўчвалі тое, што ён унёс новага ў развіццё перадавой культуры беларускага народа. Гэта стварыла няправільнае, скажонае ўяўленне аб характары дзейнасці Скарыны, уяўленне, ад якога не вызваліліся і некаторыя савецкія аўтары.

Пры ўсім гэтым трэба мець на ўвазе, што гісторыкі мінулага прарабілі вялікую работу па вывучэнню спадчыны Скарыны, сабралі і сістэматызавалі аб ім велізарны фактычны матэрыял і выказалі рад цікавых думак аб характары яго выдавецкай дзейнасці.

З усіх работ дарэвалюцыйнага часу лепшай работай аб Скарыне з'яўляецца фундаментальнае даследаванне П. В. Уладзімірава «Доктор Франциск Скорина, его переводы, печатные издания и язык» (Спб, 1888). Гэтае даследаванне, у якім абагулен увесь фактычны матэрыял, сабраны аўтарам да 1888 г., нягледзячы на асобныя недахопы, захоўвае навуковую каштоўнасць і да гэ-